пухі́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Балючае ўздутае месца на скуры.

П. ад апёку.

2. Тое, што і пузыр (у 1 знач.).

Пухіры на вадзе.

|| прым. пухі́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жо́ўцевы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны жоўці ​1 (у 1 знач.). Жоўцевы праток. Жоўцевыя кіслоты. Жоўцевы пузыр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напузы́рваць

‘надзьмуваць што-небудзь, як пузыр; наліваць што-небудзь, чаго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. напузы́рваю напузы́рваем
2-я ас. напузы́рваеш напузы́рваеце
3-я ас. напузы́рвае напузы́рваюць
Прошлы час
м. напузы́рваў напузы́рвалі
ж. напузы́рвала
н. напузы́рвала
Загадны лад
2-я ас. напузы́рвай напузы́рвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час напузы́рваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пузы́рь м.

1. пузы́р, -ра́ м.; (на жидкости) бу́рбалка, -кі ж.;

пузыри́ в мета́лле пузыры́ ў мета́ле;

2. (волдырь) пухі́р, -ра́ м.; вады́р, -ра́ м.;

на ме́сте ожо́га вскочи́л пузы́рь на апе́чаным ме́сцы ўско́чыў пухі́р (вады́р);

3. анат. пузы́р, -ра́ м.;

жёлчный (же́лчный) пузы́рь жо́ўцевы пузы́р, жаўця́к, -ка́ м.;

мочево́й пузы́рь мачавы́ пузы́р, мачаві́к, -ка́ м.;

пла́вательный пузы́рь (у рыб) пла́вальны пузы́р;

4. (медицинский, для плавания) пузы́р, -ра́ м.;

пузы́рь со льдо́м пузы́р з лёдам;

5. (малыш) разг. пузы́р, -ра́ м.;

мы́льный пузы́рь мы́льная бу́рбалка;

пуска́ть пузыри́ пуска́ць бу́рбалкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

катэ́тэр, ‑а, м.

Медыцынская трубка, якая ўводзіцца ў канапы і поласці цела (галоўным чынам у мачавы пузыр) для іх апаражнення або прамывання.

[Ад грэч. kátheter — зонд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мачавы́ мочево́й;

м. пузы́р — мочево́й пузы́рь;

~вая кіслата́ — мочева́я кислота́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пла́вальны пла́вательный;

п. пузы́р — пла́вательный пузы́рь;

п. спорт — пла́вательный спорт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пупы́рь прост.

1. пры́шчынак, -нка м.;

2. перен. (малыш) пузы́р, -ра́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пунцы́рпузыр, пухір’ (Бяльк.), рус. смал. пунцырь ’тс’. Няясна, магчыма, у выніку кантамінацыі пузыр ’пухір’ і пунцовы ’ярка-чырвоны’, гл. пунсовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мы́льны мы́льный;

м. спіртхим. мы́льный спирт;

м. ко́рань — мы́льный ко́рень;

м. пузы́р — мы́льный пузы́рь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)