...логія, ‑і, ж.

Другая састаўная частка складаных назоўнікаў, якая абазначае: «навука», «вучэнне», «веды», напрыклад: біялогія, псіхалогія, філалогія.

[Ад грэч. lógos — слова, думка, мова, розум.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утрыма́нскі, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які выдзелены на ўтрыманне. Утрыманскі фонд. // Уласцівы людзям, якія імкнуцца жыць на чыім‑н. утрыманні. Утрыманская псіхалогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утрыма́нства, -а, н. (афіц.).

1. Знаходжанне на чыім-н. утрыманні.

Дакументы аб утрыманстве.

2. Імкненне жыць на ўсім гатовым, разлічваць на чыю-н. дапамогу, а не на свае сілы.

Нельга разлічваць на ў.

|| прым. утрыма́нскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

Утрыманская псіхалогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кула́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кулака ​2, належыць яму. Кулацкая гаспадарка. Кулацкі двор. // Які складаецца з кулакоў. Кулацкая хеўра. // Уласцівы кулаку. Кулацкая псіхалогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

індывідуалісты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да індывідуалізму, індывідуаліста. Індывідуалістычны напрамак у мастацтве.

2. Прасякнуты індывідуалізмам, схільны да яго; уласцівы індывідуалісту. Індывідуалістычная псіхалогія. Індывідуалістычныя імкненні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ула́сніцкі, ‑ая, ‑ае.

Уласцівы ўласніку (у 2 знач.). Уласніцкая псіхалогія. □ Пафас аповесці — у неадольнасці новага, яго перамове над уласніцкай філасофіяй, эгаістычнай мараллю. «Полымя». // Звязаны з прыватнаю ўласнасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаасо́бніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аднаасобніка, належыць яму; не грамадою, не сацыялістычны. Аднаасобніцкая псіхалогія. □ Зрэдку наводдаль ад вёсак кавалкі поля, падзеленага на шнуры. Гэта аднаасобніцкая, зямля. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́бскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да раба (у 1 знач.). // Цяжкі, непасільны, невыносны. Рабская праца. Рабскія ўмовы.

2. Уласцівы рабу (у 2 знач.). Рабская натура. Рабская прывычка. Рабская псіхалогія. // Які слепа, некрытычна ідзе за кім‑, чым‑н. Рабскае перайманне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

характар, натура, нораў, душа, псіхалогія

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

раб, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. У рабаўладальніцкім грамадстве: чалавек, які з’яўляўся поўнай уласнасцю гаспадара-рабаўладальніка і быў пазбаўлены правоў і сродкаў вытворчасці.

Гандаль рабамі.

Цяжкая праца рабоў.

Паўстанне рабоў.

2. Пра бяспраўнага, паднявольнага чалавека, які знаходзіцца ў поўнай эканамічнай, палітычнай і пад. залежнасці ад каго-н.

3. перан., чаго. Чалавек, які поўнасцю падпарадкаваў чаму-н. сваю волю, свае ўчынкі.

Р. моды.

Р. сваіх прывычак.

|| ж. рабы́ня, -і, мн. -і, -бы́нь іраба́, -ы́ (толькі адз.).

|| прым. ра́бскі, -ая, -ае.

Рабская псіхалогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)