пстры́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да пстрыкаць.

2. каго-што. Кінуць, шпурнуць пстрычка. Іван занёс руку, каб пстрыкнуць прэч не дужа прыемнае гэтае стварэнне [жука]. Быкаў. [Максім] спрытна, нібы між іншым, пстрыкнуў з пальца акурак у ваду. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тры́чка ‘негатыўна пра жанчыну’: нацягнула короткую споніцу і пошла, бы трычка (Руб.). Няясна; мажліва, дэфармаванае пстрычка (гл.), у тым ліку пра несур’ёзную жанчыну.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шчаўчо́к, ‑чка, м.

1. Рэзкі, кароткі, адрывісты гук, які ўтвараецца пры рэзкім сутыкненні, рабоце механізма і пад. Сухі, ледзь чутны шчаўчок пачуўся ў пакоі — патрон даў асечку. Лупсякоў.

2. Тое, што і пстрычка. Ад шчаўчка пігмея ляцяць тарчма, Паўзуны, бяскрылае зло, Накіп людская, свінушнік, карчма, Эстэцкіх гадзін, кубло. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стрык1 ‘прыстасаванне ў возе для прыпрэжкі другога каня’ (ТС), ‘дрот або вяроўка, што праходзіць пад возам з задка ў перадок да ручак’ (Маслен.). Праз старое польск. stryk ‘матуз’, сучаснае stryczek ‘тс’, з ням. Strick ‘вяроўка’, звязанага з stricken ‘завязваць, плясці’ (Брукнер, 522; ЕСУМ, 5, 444).

Стрык2 ‘ціпун’ (Арх. Федар.): stryk tobie na jazyk! (жартам, Федар. 4). Магчыма, ад стрыкпстрычка’ (Нас.), што да стрыкаць (гл.).

Стрык3 ‘сажань, прылада мераць зямлю’ (Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, да стры́каць (гл.), тут у значэнні ‘скакаць, перакідацца’, што адлюстроўвае працэс вымярэння пры дапамозе такой прылады.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

удар, штуршок / адрывісты пальцам: пстрычка; штурхан, штурханец, штурхель, таўхель, папіханка, выспятак, аплявуха, аплявушына, поўха, кухталь, грымак (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Стры́каць ‘утвараць нажніцамі гук стрыгання’, ‘рабіць рэзкія папрокі’, ‘рабіць непрыемныя выхадкі, дабівацца чаго-небудзь’ (Нас.), ‘пстрыкаць’ (ТС), стры́кнуць ‘стрыгануць, выцяць; зрабіць рэзкі папрок’ (Нас.), стрыкпстрычка’ (Нас.). Борысь (584) адрознівае прасл. *strěkati ‘калоць; пячы крапівою’ (гл. стрыка́ць) і прасл. дыял. *strikati, якое працягваюць укр. дыял. стри́кати ‘скакаць; пырскаць’, польск. strzykać ‘выцякаць; цячы перарывістым моцным струменем, пырскаць’, в.-луж. třikać ‘кідаць’, чэш. střikat ‘пырскаць’, славац. дыял. strihac ‘балець з перапынкамі; торгаць’, а таксама, відаць, серб.-харв. stȑcati, štrcati ‘пырскаць’, балг. щра́кам ‘пстрыкаць, стукаць’, макед. штрака ‘шчоўкаць’; сюды ж ён уключае і беларускае стры́каць (гл.). Далей этымалогія няясная. Стры́кнуць, магчыма, звязана з стры́гнуць (гл.) як “глухі” варыянт з гукапераймальнай (імітацыйнай) асновай.

Стрыка́ць ‘апякаць крапівою’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Касп., Бяльк., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. 3.), ‘кусаць, джыгаць’ (Нас.), стрыкну́ць ‘апячы крапівою, джыгнуць; узбудзіць, падбухторыць’ (Нас., Гарэц.), стрыка́цца ‘пячыся (аб крапіве)’ (Жд. 2, Мат. Гом.). Укр. стрика́ти, рус. стрека́ть, стараж.-рус. стрѣкати ‘калоць, джаліць’, ц.-слав. стрѣкаты ‘калоць’, польск. strzykać ‘калоць’, серб. дыял. стре́кнути ‘укалоць’, макед. штрекне ‘кальнуць’, ст.-слав. стрѣкати ‘калоць, джаліць’. Прасл. *strěkati; звязана чаргаваннем галосных з страка́, стро́кі (Траўтман, 289; Фасмер, 3, 773). Адносна фанетыкі беларускіх слоў (ы < е) гл. Карскі, 1, 188. Бязлай (3, 326) аб’ядноўвае папярэдні дзеяслоў і *strěkati у адной праформе *strḗk‑ і адносіць да і.-е. базы *ster‑k‑ ‘зацвярдзець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)