папстры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пстрыкаць некаторы час; пстрыкнуць некалькі разоў. [Лейтэнант] прытуліў да сябе Ігнатку, усміхаючыся, папстрыкаў злёгку пальцам па яго кірпатым носіку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пстры́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да пстрыкаць.

2. каго-што. Кінуць, шпурнуць пстрычка. Іван занёс руку, каб пстрыкнуць прэч не дужа прыемнае гэтае стварэнне [жука]. Быкаў. [Максім] спрытна, нібы між іншым, пстрыкнуў з пальца акурак у ваду. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пстра́нга ’страказа’ (ашм., Сл. ПЗБ). Няясна, звяртае на сябе ўвагу адпаведнасць пстр‑, страк‑ (гл. папярэдняе слова), што перадае стракатасць або пырханне (гл. пстрыкаць і стрыкаць), фіналь нагадвае наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пстры́канне ср.

1. в разн. знач. щёлканье;

2. брыка́ние, ляга́ние;

3. пры́гание;

4. перен., разг. фы́рканье;

1-4 см. пстры́каць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

щёлкать несов.

1. (давать щелчки) пстры́каць;

2. (производить звук — пальцами) пстры́каць; (кнутом, зубами) ля́скаць; (пружиной, замком, о пружине, о замке) шчо́ўкаць; (языком) цмо́каць; (шпорами, каблуками) цо́каць;

3. (грызть орехи и т. п.) луза́ць;

4. (петь — о птицах) шчо́ўкаць, обл. цёхкаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Піля́ць1 ’моцна кусаць, джгаць’ (ТС). Няясна. Хутчэй за ўсё, гукапераймальнае, параўн. такацьпстрыкаць’ (гл.).

Піляць2 ’пілаваць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; добр., Мат. Гом.), ’няўмела іграць’ (Сл. ПЗБ). Да яйкі (гл.), параўн. пацокаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пстрыку́н, пстрыку́ха ’пра легкадумнага маладога чалавека’, ’пра чалавека, які злуецца, фыркае, выказвае сваю незадаволенасць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Шат., Байк. і Некр., ТС; капыл., кам., Жыв. сл.; гродз., Жыв. НС). Дэрываты ад пстры́каць з агентыўнымі суфіксамі ‑ун, ‑уха.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нащёлкивать несов.

1. (орехов и т. п.) налу́скваць, налу́зваць;

2. (щёлкать кнутом) ля́скаць; (пальцами) пстры́каць;

3. (о птицах) обл. цёхкаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пстрыкаўка ’бальзамін звычайны, Impatiens В. noli tangere L.’ (Байк. і Некр., Кіс.). Да пстры́каць, пстрык (гл.), таму што плод-каробачка пры дотыку трэскаецца і з сілай выкідае насенне; гл. БелСЭ, 2, 115. Параўн. яшчэ іншыя назвы гэтай расліны: астрык, прыгаўка, рус. недотрога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пстры́ца1 ’адзін з прыёмаў кідання сцізорыка пры дзіцячай гульні ў ножык, трымаючы яго пальцамі за канец вастрыя’ (гродз., Нар. словатв.). Да пстрыкаць, пстрык (гл.).

Пстры́ца2 ’кола з паглыбленнем для шнура’ (гарад., Сл. ПЗБ). З польск. tryca ’паглыбленне ў бэльцы для шнура’ < ням. Fritze ’пад’ёмны дыск’ (Дарашэўскі, 7, 135).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)