прышыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прышываць — прышыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыла́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Прышыць лату; залатаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панашыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што і чаго.

1. Нашыць вялікую колькасць чаго-н.

П. сукенак.

2. Прышыць многа зверху чаго-н.

П. кішэні на камбінезон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыця́пнуцьпрышыць наспех, спехам’ (Нас.). Гл. цяпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каўне́р, -няра́, мн. -няры́, -няро́ў, м.

Верхняя, часцей прышыўная частка адзення, што прылягае да шыі.

Прышыць к.

|| памянш. каўне́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. каўняро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падшы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.

1. Прышыць спадыспаду. Падшыць каўнерык да гімнасцёркі. Падшыць падкладку. // Прышыць падэшву або падносак да абутку. Падшыць валёнак.

2. Прышыць што‑н. падагнутае, падкасанае. Падшыць калошы штаноў.

3. Паклаўшы разам і ў пэўным парадку, змацаваць чым‑н.; далучыць да чаго‑н., змацоўваючы. Падшыць газеты за год. Падшыць даведку ў асабістую справу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыфастрыгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак., што.

Прышыць буйнымі шыўкамі.

П. каўнер.

|| незак. прыфастрыго́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыфастрыго́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. і прыфастрыго́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напрышыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Прышыць вялікую колькасць чаго‑н. Напрышываць гузікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.

Прышыць строчкай на машыне. Прыстрачыць накладную кішэнь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыфастрыгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што.

Прышыць буйнымі шыўкамі, фастрыгаю. Прыфастрыгаваць каўнер. Прыфастрыгаваць рукаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)