прыжы́цца, -ыву́ся, -ыве́шся, -ыве́цца; -ывёмся, -ывяце́ся, -ыву́цца; -ы́ўся, -ыла́ся, -ло́ся; зак.

1. Прыстасавацца да дадзеных умоў (бытавых, кліматычных і пад.).

П. на новым месцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прырасці, зрасціся з чым-н.

Прышчэпак добра прыжыўся.

|| незак. прыжыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыня́цца, прыму́ся, пры́мешся, пры́мецца; прыня́ўся, -няла́ся, -ло́ся; прымі́ся; зак.

1. за што і з інф. Пачаць што-н. рабіць, узяцца за што-н.

Л. за справу.

П. пісаць заяву.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пусціць карані, прыжыцца.

Прышчэпак прыняўся.

|| незак. прыма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перашчапі́ць, ‑шчаплю, ‑шчэпіш, ‑шчэпіць; зак., што.

1. Прышчапіць прышчэпак іначай, у другім месцы або замяніць яго новым ці іншым. Перашчапіць яблыньку.

2. Увесці вакцыну якой‑н. хваробы яшчэ раз. Перашчапіць воспу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зразпрышчэпак’ (Жыт., Нар. словатв.). Як і ўст. укр. зраз ’тс’ (Грынч.), з польск. zraz ’тс’, дзе ўзводзіцца да raz (Брукнер, 454), г. зн. да кораня рэзаць з прэфіксам z‑. Гл. зразы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прище́пок м.

1. сад. прышчэ́пак, -пка м.;

2. (для белья и т. п.) прышчэ́пка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прышчэ́п, прышчэ́па, прышч́эпка ’расліна, якой перасаджаны орган іншай расліны; прышчэпленая расліна’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр., Варл.), прышчэ́пак, прышчэ́па ’чаранок, які прышчапляецца да расліны’ (Нік. Очерки; Гарэц., ТСБМ), прышчэ́пка ’дзеянне паводле дзеяслова прышчапі́ць2; прышчэпачны прэпарат’. Рус. прище́п, прище́па, укр. прище́па ’тс’. Аддзеяслоўныя дэрываты ад прышчапіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыня́цца, прымуся, прымешся, прымецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Укараніцца, прыжыцца. Расада прынялася. Прышчэпак прыняўся. □ Зазелянелі, заслалі дол маладыя пахучыя сасонкі, — прыняліся на добрай зямлі. Пташнікаў. // Прышчапіцца (пра вакцыну). Воспа прынялася.

2. за што і з інф. Пачаць што‑н. рабіць; узяцца за што‑н. Нам, будучым курсантам, дачасна назначылі выпускныя экзамены за вучылішча, і мы спешна прыняліся за падрыхтоўку да іх. Марціновіч. Сідор усеўся за стол і прыняўся вячэраць. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прышчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прышчапіць ​1 (у 1, 2 знач.).

2. Прышчэпачны прэпарат.

3. Тое, што і прышчэп. Нарэшце Ваня зайшоў да гаспадара, у якога яшчэ зусім не было саду, а ў агародзе тырчала ўсяго толькі каля дзесятка прышчэпак. Кулакоўскі.

4. Заціскачка для прымацавання чаго‑н. На зямлі ў тазіку было яшчэ ладна бялізны, адкуль Таня брала яе.. А на шыі ў Тані вянком віселі прышчэпкі. Паўлаў. [Янушак] надзеў .. шаўковую кашулю і белы ў чорную палоску гальштук з прышчэпкай. Дайліда.

•••

Пастэраўскія прышчэпкі — прышчэпкі супраць шаленства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приви́вка ж.

1. (действие) прышчэ́пліванне, -ння ср., прышчэ́пка, -кі ж.;

2. (привой) сад. прышчэ́пак, -пка м., шчэ́па, -пы ж.;

3. (прививочный препарат, вакцина) мед. прышчэ́пка, -кі ж., вакцы́на, -ны ж.; прышчэ́пачны прэпара́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыжы́цца, ‑жывуся, ‑жывешся, ‑жывецца; ‑жывёмся, ‑жывяцеся; зак.

1. Пажыўшы або папрацаваўшы дзе‑н. некаторы час, прыстасавацца, прызвычаіцца да гэтага месца, абстаноўкі. Партызаны Ларывончыкавага атрада гэтак прыжыліся да таго густога, здавалася, непраходнага лесу, ажно некаторыя забываліся, што яны на вайне. Сабаленка. Ганялі .. [Сакалоўскага] з цэха ў цэх — нідзе не прыжыўся. Шынклер. Кінуў [бацька] зямлю, увесь набытак і падаўся ў горад. Там і прыжыўся. Сачанка. Для мяне было ясна, што яна служыць там аддана, як могуць служыць толькі працавітыя, сумленныя і адзінокія старыя жанчыны, якія з цягам часу прыжыліся ў чужой сям’і. Карпюк. [Прадзед] адстаў ад свайго табара ды так і прыжыўся ў вёсцы. П. Ткачоў.

2. Прыстасаваўшыся да новых умоў, пачаць добра расці, развівацца (пра жывёл, расліны). Маладыя дрэўцы, пасаджаныя мінулай восенню і вясной, прыжыліся. Хадкевіч. Прыжыліся буслы ў горадзе: Адчуваюць сябе як дома. Сіпакоў. // Прырасці, зрасціся з чым‑н. Прышчэпак добра прыжыўся.

3. Замацавацца дзе‑н., за чым‑н. Палявая, Лугавая, Аляксандраўская, Мікалаеўская — так называюцца вуліцы. Але назвы гэтыя не прыжыліся, завуць па-ранейшаму. Навуменка. Каўбойскія фільмы, як гэта ні дзіўна, трывала прыжыліся на італьянскіх экранах. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)