пазачэ́свацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Зачасацца, прычасацца — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прычалаве́чыцца ’прывесці сябе ў парадак: прыбрацца, умыцца, прычасацца’ (чэрв., Жыв. сл.). Да чалавек (гл.). Параўн. у адносінах семантыкі вы́людзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прычэ́свацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прычасацца.

2. Зал. да прычэсваць ​1.

прычэ́свацца 2, ‑аецца; незак.

Зал. да прычэсваць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычэ́сванне 1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прычэсваць — прычасаць ​1 і прычэсвацца ​1прычасацца.

прычэ́сванне 2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прычэсваць ​2 — прычасаць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычэ́свацца I несов., возвр., страд. причёсываться; зачёсываться; см. прычаса́цца, прычэ́сваць I

прычэ́свацца II несов., страд., плотн. притёсываться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

умы́ць, умыю, умыеш, умые; зак.

1. каго-што. Памыць, вымыць, апаласнуць каму‑н. твар, рукі, шыю. Умыць твар і прычасацца.

2. (звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр.); перан. Памачыць, асвяжыць дажджом, расой. Ранак сонечны, умыты росамі. Пестрак.

•••

Умыць рукі — ухіліцца ад удзелу ў якой‑н. справе, зняць з сябе адказнасць за што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)