навяза́ться сов., разг.

1. (обременить собой) прычапі́цца, навяза́цца;

2. (напроситься) напрасі́цца, набі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыскапа́ццапрычапіцца; прывязацца’ (Пал., Растарг., Касп.), прыскі́паццапрычапіцца’ (нясвіж., Жд. 3). Рус. зах.-бранск. прископа́ться ’тс’, укр. прискіпа́тися ’тс’. Да скапа́ць ’калоць’ (гл.), да семантыкі параўн. прысі́кацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыле́зці, ‑лезу, ‑лезеш, ‑лезе; зак.

1. Паўзком або пералазячы, пралазячы праз што‑н., наблізіцца, дабрацца ​1 да чаго‑н.

2. перан. Разм. Прыстаць, прычапіцца да каго‑, чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Прысвары́піцца, прысвыри́пытысь ’прыстаць, прывязацца, прычапіцца’ (Клім.). З *пры́свярэпіцца < свярэ́па (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзёрзкасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць дзёрзкага. Дзёрзкасць паводзін. Дзёрзкасць учынку.

2. Дзёрзкі ўчынак, дзёрзкія словы. Не было тыдня, каб Грачова не знаходзіла прычыны да каго прычапіцца, пагаварыць дзёрзкасцей і накрычацца ўволю. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сма́льня ‘настырлівая, гарэзлівая дзяўчынка’ (кіраў., Нар. сл.). Да смала1 і роднасных; кандэнсацыя фразеалагізма смоллю прыстацьпрычапіцца, не адставаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прысука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і ‑сучуся, ‑сучашся, ‑сучацца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прымацавацца, далучыцца шляхам сукання. Нітка добра прысукалася.

2. перан. Разм. Прывязацца, прычапіцца, прыдрацца. — Прысукаўся аканом з двара, што я капу панскага ячменю ўкраў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыцо́паць экспр. ’прыйсці’ (ТС). Параўн. рус. урал. прицо́патьсяпрычапіцца, прывязацца’; ’падысці, далучыцца’; ’накінуцца на ежу’. Прэфіксальны дзеяслоў гукапераймальнага характару (гл. цо́паць, цоп).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкара́скацца ’прывязацца, прычапіцца, прыстаць’ (Байк. і Некр., Растарг., Янк. 1, Ян.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад кара́скацца ’карабкацца’ (гл.) з развіццём (зменай) семантыкі; параўн. аналагічнае зах.-бранск. прикара́скатьсяпрычапіцца да некага дакучліва’. Бяспрэфіксны дзеяслоў надзейнай этымалогіі не мае. Спроба яшчэ Брукнера (219) звязаць з кара́сь, паўтораная таксама ЭСБМ (4, 264), выглядае зараз этымалагічным кур’ёзам. Падаецца, што лагічней бачыць тут рэгрэсіўную дысіміляцыю выбухной групы ‑[пк]‑ у кара́бкацца > ‑[ск]‑ у кара́скацца, абумоўленай, магчыма, экспрэсіўным ужываннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыстава́ка ’той, хто хутка стамляецца’; ’надакучлівы чалавек’ (Янк. 3.). Да прыста́ць, прыстава́ць ’стаміцца, змагчыся; прычапіцца да каго-небудзь’ < стаць. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 25.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)