самату́жны, -ая, -ае.

1. Які вырабляецца ўручную або мае адносіны да вытворчасці дамашнім, ручным, не фабрычным спосабам; недасканалы, прымітыўны па выкананні.

Саматужныя вырабы.

Саматужная майстэрня.

2. перан. Неарганізаваны, адасоблены; малакваліфікаваны.

Саматужныя прыёмы.

|| наз. самату́жнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тапта́кпрымітыўны рухавік’ (гродз., Нар. сл.). Гл. тапчак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўверста́ць ’невялікі прымітыўны ткацкі станок’ (ТС). Да вярстат і паў- (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моршанкі, моршніпрымітыўны скураны абутак’ (Малч.). З рус. поршни, поршень ’тс’, ст.-рус. поръшьнь, якія Вахрас (Наим. об., 157, 160) збліжае з рус. порхлый ’рыхлы, мяккі’ (гл. таксама Фасмер, 3, 337). М‑ пад уплывам лексемы маршчына, моршчыць. Тое ж і ва ўкр. морщун, сумск. моршеньпрымітыўны абутак з аднаго кавалка скуры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ключ / прымітыўны: адмычка

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Со́шкі, гл. саха; таксама ‘прымітыўны ткацкі станок’ (Шат., лун., Шатал.; ганц., Сл. ПЗБ), ‘часовая ўкладка лёну на полі’ (рас., Шатал.), г. зн. на сошках, на падстаўках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

немудраге́лісты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Самы звычайны, просты; прымітыўны, нескладаны. Вясёлы ідзе сёння Антон у сталярню, дзе ў збітым з дошак будане стаяць іхнія немудрагелістыя варштаты. Пальчэўскі. Праз паўгода Арцём ужо спрытна кідаў пальцамі па гузіках інструмента.., выводзячы немудрагелістыя мелодыі полек і вальсаў. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абвурга́ніваць ’абыгрываць’, абвурганівацца ’прайграваць’ (Нас.). Няясна. Ці існуе сувязь з варган, ст.-рус. оръганъ, польск. organy, чэш. varhanyпрымітыўны музыкальны інструмент’, гл. Шварц, AfslPh, 40, 290, напрамак запазычання лац. > ням.-бав. > чэш. > ст.-рус. Параўн. пач. v‑ у бел., укр. і літ. адпаведніках. Або да варганіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папу́ціпрымітыўны абутак’ (Весці АН БССР, 1969, 4, 129, зэльв.), папу́ть ’непаваротлівы’ (Рам., 8, 124, дзісн.), папу́цькі ’вязаныя з нітак або сшытыя з палатна тапачкі’ (Сл. Брэс.). З польск. papuć ’туфель з сукна, хатнія тапачкі’ (Весці АН БССР, там жа). Польск. з тур. papudż ’тс’ (Брукнер, 395).⇉.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапча́к ’род коннага прывода’, ’малатарня, што рухалася ад таптання валоў’ (Варл.), ’крупадзёрка’ (Мат. Гом.), тапта́кпрымітыўны рухавік для рэзання сечкі’ (Скарбы), топчаны́ ’прылада для памолу зерня, што прыводзіцца ў рух коньмі’ (ПСл). Ад тапта́ць1 (гл.), параўн. таптальная малатарня ’малатарня з драўляным колам, якое прыводзілася ў рух валамі ці коньмі, якія рухаліся на адным месцы’ (вілен., віц., Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1974, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)