умиротворе́ние прымірэ́нне, -ння ср., заміра́нне, -ння ср.; супакае́нне, -ння ср.; неоконч. супако́йванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пагадне́нне, ‑я, н.

1. Дагавор, які абумоўлівае абавязацельствы ў чым‑н. Міжнародныя пагадненні. Гандлёвае пагадненне. Пагадненне аб перамір’і. □ Нарэшце, пагадненне было падпісана. Самуйлёнак.

2. Прымірэнне, згода. Шукаць пагаднення. □ ...Такія перапалкі канчаюцца ўзаемным пагадненнем звычайна вечарам. Васілевіч.

•••

Джэнтльменскае пагадненне — міжнародны дагавор, заключаны звычайна без афіцыйных фармальнасцей, у вуснай форме.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бары́ш ’магарыч; прыбытак’ (Касп., Шат., Нас., Выг. дыс., Бір. Дзярж., Федар., 4, Інстр. III, барышы́Гарэц.). Ст.-бел. барыш (з XVI ст., Гіст. лекс., 139; Булыка, Запазыч.). Рус. бары́ш, укр. бари́ш. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. тур., крым.-тат. baryš ’мір, прымірэнне’. Бернекер, 45; Праабражэнскі, 1, 18; Фасмер, 1, 129). Ёсць і іншая версія: запазычанне іменна з тат. мовы, гл. Шанскі, 1, Б, 50, там і літ-ра). Няяснае ўтварэнне бары́шнае ’агародніна’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

непрыміры́мы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не ідзе на прымірэнне, не дапускае пагаднення. К. Чорны — гэта перш за ўсё непрымірымы змагар з уласніцкім светам. Адамовіч. З гэтага вечара.. [Ігар] стаў непрымірымым ворагам Алеся, хоць і да таго адносіны паміж імі былі нацягнутымі. Сіняўскі. // Уласцівы такому чалавеку. Непрымірымы характар.

2. Такі, што нельга прымірыць. Непрымірымая барацьба. □ Прыгожая, выпеставаная, .. [Эма] выклікала ў мяне толькі пачуццё непрымірымай варожасці... Лупсякоў. У голасе яго гучала непрымірымая мужчынская нянавісць да таго, другога, хто замяніў яго і напэўна выцесніў нават з ўспамінамі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзе́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Дагавор паміж дзвюма асобамі або арганізацыямі аб якіх‑н. узаемных абавязацельствах (звычайна гандлёвых). Гандлёвая здзелка. Зрабіць здзелку. □ Усё ўжо было ўладжана — і цана і парадак куплі-продажу, як раптам тэлеграма: здзелкі не адбудзецца. Быкаў. // Тайнае пагадненне аб якіх‑н. дзеяннях (звычайна нядобрых) на аснове ўзаемнай выгады; змова. Лозунг усенароднага ўстаноўчага схода сам па сабе, асобна ўзяты, ёсць у цяперашні час лозунг манархічнай буржуазіі, лозунг здзелкі паміж буржуазіяй і царскім урадам. Ленін.

•••

Здзелка з сумленнем — учынак супраць уласных перакананняў.

Міравая здзелкапрымірэнне бакоў на любой стадыі судовага працэсу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адступі́цца, ‑ступлюся, ‑ступішся, ‑ступіцца; зак.

1. Ступіўшы адзін або некалькі крокаў назад, убок, аддаліцца ад каго‑, чаго‑н.; адступіць. «Ці ісці, ці не?» — усумніўся Рыгор і нават адступіўся некалькі крокаў ад брамы. Гартны. Бачу, што чалавек.. зусім не жадае са мною гаварыць. І я адступіўся ад дзвярэй. Кавалёў. // Саступіўшы ўбок, перастаць засланяць дарогу, святло каму‑, чаму‑н. Бяссонаў адступіўся, прапусціў машыну паўз сябе. Мележ.

2. перан. Аказацца на далейшай адлегласці ад чаго‑н. Ясеняў і цяпер многа па дварах, хоць вёска даўно ўжо адступілася ад лесу. Арочка.

3. перан. Адмовіцца ад чаго‑н.; перастаць дамагацца чаго‑н. Саўка хацеў паквітацца з войтам і яго прыяцелямі, парваць з імі кантакт і адступіцца ад той бруднай ролі, на якую падбілі яго. Колас. // Адкаснуцца, адчапіцца. [Ганна:] — Як жа адступіцца ад гэтых сватоў, ад бяды гэтай, — каб бацька зразумеў, ухваліў яе, каб мачыха не асудзіла. Мележ. Я думаў, стражнікі пабаяцца нас дваіх і адступяцца. Не будуць жа яны страляць у нас! Якімовіч.

4. Парваць адносіны, сувязь з кім‑н.; пакінуць каго‑н. па волю лёсу; адвярнуцца ад каго‑н. [Вялічка:] — Максім, калі будзе што са мною — не адступіся ад майго Уладзі, як бы я табе прыпаручыў яго. Чорны.

5. Перастаць прытрымлівацца (абяцанняў, поглядаў, перакананняў і пад.), адрачыся ад чаго‑н. Адступіцца ад прысягі. □ Справядлівасць вымагае зазначыць, што не было яшчэ такога здарэння, каб Самабыліха адступілася ад свайго слова. Колас. // Пайсці на прымірэнне, згоду. Ганна чула душою адно: адумаўся, адступіцца рашыў [Васіль]. Мележ.

6. перан. Адысці, аддаліцца ад першакрыніцы, ісціны і пад. [Сакратар:] — Ты ж глядзі, каб ні на крок не адступіўся ад тэксту. Сабаленка. [Завуч:] — І калі.. [карэспандэнт] не напіша пра твае ўцёкі, то адступіцца ад праўды. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)