утылізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Знайсці (знаходзіць) прымяненне чаму-н., ужыць (ужываць) з карысцю.

У. адходы вытворчасці.

|| наз. утыліза́цыя, -і, ж.

|| прым. утылізацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарадыза́цыя, ‑і, ж.

Спец. Прымяненне пераменнага току нізкай частаты ў лячэбных і дыягнастычных мэтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казуі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. У юрыспрудэнцыі — прымяненне агульных артыкулаў закона да розных юрыдычных выпадкаў.

2. Кніжн. У сярэдневяковай схаластыцы і багаслоўі — прымяненне да асобных выпадкаў агульных дагматычных палажэнняў.

3. перан. Уменне адстойваць заблытаныя або фальшывыя палажэнні; кручкатворства.

[Ад лац. casus — выпадак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насі́лле, -я, н.

1. Прымяненне фізічнай сілы да каго-н.

Грубае н.

Сляды насілля на целе.

2. Прымусовае ўздзеянне на каго-н.

Н. над асобай.

3. Прыцясненне, злоўжыванне сваёй уладай.

Барацьба з насіллем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэнтгенало́гія, ‑і, ж.

Аддзел медыцыны, які вывучае прымяненне рэнтгенаўскіх прамянёў з мэтай дыягностыкі і лячэння некаторых захворванняў.

[Ад слова рэнтген і грэч. logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працатэрапі́я, ‑і, ж.

Прымяненне ў медыцыне працэсаў працы з мэтай аднаўлення працаздольнасці чалавека або функцый пэўных яго органаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утылізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Знайсці (знаходзіць) прымяненне чаму‑н., ужыць (ужываць) з карысцю. Утылізаваць адходы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарыста́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Выкарыстаць каго-, што-н. для якой-н. справы; знайсці прымяненне каму-, чаму-н.

С. вольны час для падрыхтоўкі.

С. рукапісныя матэрыялы.

|| незак. скарысто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. скарыста́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэнтгенатэрапі́я, ‑і, ж.

1. Раздзел прамянёвай тэрапіі, які вывучае ўжыванне рэнтгенаўскіх прамянёў у медыцыне.

2. Прымяненне рэнтгенаўскіх прамянёў з мэтай лячэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́мба, нескл., н.

Спартыўная барацьба, якая дапускае прымяненне болевых прыёмаў і дазваляе перамагаць больш моцнага або ўзброенага праціўніка; самаабарона без зброі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)