гіперэмі́я, ‑і, ж.

Спец. Прыліў крыві да якога‑н. органа або часткі цела.

[Ад грэч. hypér — над, звыш і háima — кроў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́нькі, ‑нек; адз. банька, ‑і, ДМ ‑ньцы, ж.

Набор невялікіх шклянак, якія ўжываюцца ў медыцыне, каб выклікаць прыліў крыві да скуры. Паставіць банькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыто́к, -а і -у, м.

1. -у, каго-чаго. Прыліў, паступленне чаго-н. куды-н. у вялікай колькасці.

П. свежага паветра.

П. крыві.

П. сродкаў.

2. -а, мн. -і, -аў. Рака, якая ўпадае ў другую раку.

Прытокі Дняпра.

|| прым. прыто́чны, -ая, -ае і прыто́кавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імігра́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. імігрыраваць; перасяленне ў чужую краіну на пастаяннае або часовае жыхарства.

2. зб. Імігранты.

•••

Іміграцыя капіталупрыліў у якую‑н. краіну іншаземнага капіталу.

[Ад лац. immigro — усяляюся.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбадзёрыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Выклікаць бадзёры настрой, прыліў сілы, энергіі; падбадзёрыць. Тое, што .. [Алесь] як быццам пачуў бацькаў голас, узбадзёрыла яго. Броўка. На завод да нас прыехаў Сам Ільіч праводзіць хлопцаў, Развітацца з імі, словам Узбадзёрыць іх бацькоўскім. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́плыў ’смецце, якое вада прыбівае да берага’ (чэрв., Нар. лекс.), пры́плаўка, пры́плаўнік ’смецце, якое засталося на беразе пасля паводкі’ (ТС), пріпла́ўнік ’тое, што вада прыбівае да берагоў у час паводкі’ (жыт., Нар. словатв.), пры́плаўнік перан. ’перасяленец’ (ТС). Да прыплыва́ць. Аналагічныя назоўнікі ёсць і ў іншых славянскіх мовах, параўн. рус. приплы́в ’нешта прыбітае да берага, выгнутае вадой’, укр. припли́впрыліў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стамі́цца, стамлюся, стомішся, стоміцца; зак.

Адчуць стомленасць, зморанасць; замарыцца, знясіліцца. Падбіўся я. Спацеў і так стаміўся, Нібыта ў спёку цэлы дзень касіў Тупой касой... Сіпакоў. Калі стамлюся некалі праз меру, Адчуць бы мне падтрымку рук тваіх, І я ў прыліў магутных сіл паверу, Бо мы — ўдваіх. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сля́каць ‘слота, мокрае надвор’е’ (ЛА, 2), сля́коць ‘тс’ (ТС). Параўн. укр. дыял. сля́ка, сля́коть, слякота́ ‘тс’, рус. сля́коть ‘тс’, ст.-польск. śląkwa, słęka, польск. sląka ‘дажджлівае надвор’е, снег з дажджом’, серб.-харв. сле̏ка ‘марскі прыліў’. Прасл. *slęk‑/*słǫk‑, адсюль польск. дыял. ślęknąć ‘прамокнуць, вымакнуць’, відаць, гукапераймальнага паходжання, параўн. літ. šlė̃kti ‘пырскаць’, šlakas ‘кропля’ (Фасмер, 3, 682; ЕСУМ, 5, 314; Астроўскі, ABSI, 27, 127).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

узды́м, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уздымаць — узняць і уздымацца — узняцца.

2. Рост, развіццё чаго‑н. Прамысловы ўздым. Гаспадарчы ўздым.

3. Натхненне, прыліў энергіі. Творчы ўздым. Працоўны ўздым. □ Андрэй доўга не можа супакоіцца, ён адчувае вялікі душэўны ўздым. Хромчанка.

4. Участак дарогі, які падымаецца ўверх. [Люся], маленькая, з цёмна-русявымі завіткамі, .. ішла па роўным схіле камяністага ўзгорка, на ўздым. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́жма ’крынічнае месца на схіле ўзгорка, дзе заўсёды сочыцца вада; гразкае месца’, ’вялікая колькасць вады пад снегам або пад лёдам у час адлігі’, ’прыліў вады ў рэчку, напор вады на плаціну’ (Яшк.), рус. нажим ’топкае месца пад гарою, дзе збіраецца вада з крыніц’, ’нізкае забалочанае месца’, нажбм ’тс’. Варбат параўноўвае з чэш. па žmach ’хоць выціскай’, мараўск. nažit uodu ’набракнуць, набрацца вільгаці (пра грыбы, адзенне, зямлю)’ (ОЛА, 1981, 277–279). Да *žętiy *žьmęy гл. жаць, жмаць ’ціснуць’, параўн. іншыя назоўнікі з такім жа значэннем: націск, націскі, напор і пад. (Яшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)