жму́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак., што.

Сціскаючы павекі, прыкрываць, прыплюшчваць вочы. [Хлопчык] жмурыць вочкі ад святла. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прикрыва́ть несов.

1. прыкрыва́ць; (закрывать) разг. закрыва́ць;

не прикрыва́й кастрю́лю кры́шкой не прыкрыва́й кастру́лю на́крыўкай;

де́рево прикрыва́ло нас от со́лнца дрэ́ва прыкрыва́ла нас ад со́нца;

прикрыва́ть ле́вый фланг воен. прыкрыва́ць ле́вы фланг;

2. (притворять) прычыня́ць;

прикрыва́ть дверь прычыня́ць дзве́ры;

3. (скрывать) хава́ць; (утаивать) уто́йваць; (покрывать) пакрыва́ць, прыкрыва́ць;

прикрыва́ть гро́мкими фра́зами хава́ць за гу́чнымі фра́замі, прыкрыва́ць гу́чнымі фра́замі;

прикрыва́ть обма́н уто́йваць (хава́ць, пакрыва́ць, прыкрыва́ць) падма́н;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Расхі́станы (рісхістаный) ’расшпілены, расхрыстаны’ (Бяльк.). Да хістаць (гл.), параўн. з іншай асновай укр. хисти́типрыкрываць, захінаць, абараняць’ (< *xystati, гл. ЭССЯ, 8, 159), прадстаўленага ў хі́сьць ’прыхільнасць’ (Нас., Бяльк.), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

такты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да тактыкі (у 1 знач.). Тактычная задача. □ [Прыборны:] — Тактыка няправільная... Тактычная памылка. Нельга падрыўнікоў пасылаць адных. Іх трэба прыкрываць, абараняць... Шамякін. [Перагуд:] Днём ён [Караневіч] быў на тактычных занятках у першым батальёне. Крапіва. // Які звязаны з правядзеннем бою. Тактычная разведка.

2. Які мае адносіны да тактыкі (у 2 знач.). Тактычныя рознагалоссі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́га ’верхняе мужчынскае адзенне, доўгі плашч без рукавоў у суддзяў, старажытных рымлян і інш.’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Культурнае запазычанне праз рус. то́га, польск. toga з лац. toga ’тс’ < tego, tegere ’закрываць, прыкрываць’, роднаснага грэч. στέγω ’пакрываю, закрываю’, ст.-інд. sthágati, sthagayati ’захутвае; пакрывае’ (ЕСУМ, 5, 590; Голуб-Ліер, 484).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маскірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

1. Апранаць каго‑н. у маскарадны касцюм, надзяваць маску.

2. перан. Скрываць якія‑н. ўчынкі, пачуцці і пад. чым‑н. паказным, штучным. Маскіраваць свае мэты.

3. Прыкрываць што‑н., робячы непрыкметным для каго‑н. Галінкі ахоўвалі птушанят у моцную спёку і адначасова маскіравалі гняздо. Самусенка. Танкісты маскіравалі машыны галлём. Мележ.

[Ад фр. masquer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фланкі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што і без дап.

1. Весці агонь уздоўж лініі фронту ў фланг баявых парадкаў ворага. // Прыкрываць з флангаў. Фланкіраваць бераг.

2. Быць, размяшчацца па баках чаго‑н. Стройныя ажурныя вежы [касцёла] фланкіруюць .. фасад і далёка відны на фоне нізкай забудовы Замосця. «Помнікі».

3. Уст. Выконваць баявыя прыёмы пікай, седзячы на кані.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укрыва́ть несов.

1. (покрывать) укрыва́ць, накрыва́ць;

укрыва́ть ребёнка одея́лом укрыва́ць (накрыва́ць) дзіця́ ко́ўдрай;

2. (прятать, защищать) хава́ць; прыкрыва́ць; укрыва́ць;

укрыва́ть ра́неных партиза́н хава́ць пара́неных партыза́н;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Засло́н1 ’атрад для аховы галоўнай часткі войска’. Рус. засло́н, укр. заслі́н, засло́н ’тс’, славен. zaslòn ’тое, што засланяе, заслона’, серб.-харв. за́слон ’тс’, балг. засло̀н ’сховішча’. Ст.-рус. заслонъ ’заслонка’ (XVI ст.). Сучаснае бел. заслон ’атрад’, відаць, з рус., дзе адбылася спецыялізацыя значэння слова, утворанага як бязафіксны назоўнік ад заслоняти ’закрываць, прыкрываць’. Шанскі, 2, З, 62. Гл. заслона.

Засло́н2 ’лаўка’. Гл. аслон, услон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

памы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Няправільнасць у дзеяннях, учынках, выказваннях, думках і г. д. Памылка ў разліках. □ [Прыборны:] — Тактычная памылка. Нельга падрыўнікоў пасылаць адных. Іх трэба прыкрываць, абараняць... Шамякін. Першая.. [Сцёпкава] памылка была ў тым, што з таго часу, як Аленка паехала ў Загор’е, ён ні разу не зайшоў да іх. Колас.

2. Няправільнае напісанне слова. Словы, на якіх мы маглі зрабіць памылку, .. [настаўніца] падкрэслівала тонам або працяжным вымаўленнем. Скрыган.

•••

Памылка друку — памылка ў тэксце, дапушчаная ў час набору, друкавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)