огорчи́тельный су́мны, непрые́мны; пры́кры;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

при́торный прям., перен. пры́кры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проти́вныйII (неприятный) агі́дны, бры́дкі, пры́кры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́красць, -і, ж.

1. гл. прыкры.

2. Пачуццё раздражнення, незадавальнення, крыўды ў выніку чаго-н.

П. бярэ.

Адказаць з прыкрасцю.

3. Тое, што выклікае гэта пачуццё, непрыемнасць.

Прычыніць каму-н. п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абры́длы, ‑ая, ‑ае.

Які абрыдзеў, надакучыў; прыкры, нялюбы. Пятро стараўся як-небудзь адысці ад Любы, якая ўсё больш і больш рабілася яму абрыдлай. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мо́ташны, ‑ая, ‑ае.

1. Ад якога становіцца моташна (у 1, 3 знач.). Моташны пах.

2. перан. Агідны, прыкры. Быў апошні вечар у Адэсе, цягучы і моташны. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ну́дкі: нудная каша ’несалоджаная каша’ (Вешт.). Відаць, ад пуд ’моташнасць’ (гл.), параўн. укр. нудкий ’сумны; прыкры; моташны’ (< *nud‑ъkъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апры́кнуць ’надакучыць’ (Бяльк.). Апрыклы, апрыкліцца (Яруш., Гарэц.) у сувязі з формай прошлага часу. З о‑прык‑ну‑ць. Гл. прыкры.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́кра,

1. Прысл. да прыкры.

2. безас. у знач. вык. Непрыемна, крыўдна. Міцю было страшэнна прыкра, сорамна ад таго, што Сюзана бачыла яго соннага, босага, з парэпанымі чорнымі пятамі... Навуменка. Мне было прыкра, горка, ад крыўды я ледзь не плакаў. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мло́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да млосці. У Ярыгі кружылася галава, але пачуццё звычайнай чалавечай цікаўнасці перамагло млосную слабасць. Лынькоў.

2. перан. Прыкры, цяжкі; моташны. Млосны камарыны гуд. Млосная ноч. □ Стаіць млосная, з густым пахам соснаў і ягад, цішыня. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)