Стры́хар ‘той, хто фармуе цэглу’ (Скарбы), стрыха́р ‘цырульнік’ (Сцяшк.). З польск. strycharz ‘фармоўшчык цэглы’, што з ням. Streicher ад streichen ‘раўняць, гладзіць, прыгладжваць (у тым ліку валасы і інш.)’, фанетычна змененае пад уплывам польск. strych < ням. Strich ‘лінія’, параўн. страха́р, гл. (Карскі, Белорусы, 157).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асму́скваць, асму́зкваць ’абрываць зярняты аўса, захапіўшы паміж пальцамі адно ці колькі каліваў’ (Янк. I). Магчыма, звязана з укр. мускатипрыгладжваць’, польск. muckać ’дакранацца, гладзіць, датыкацца’ o(b)muskać ’далікатна ацірацца’; балг. мушкам ’даторквацца, націскаць, басці, калоць’. Брукнер (348) лічыў muskać выключна польскім, Младэнаў (Годишник, XIII–XIV, 1917–1918, 91–92) узводзіў яго да і.-е. *(s)meu̯‑ ’дакрануўшыся, прывесці ў рух’ (Покарны, 743, дае без s‑), параўн. лац. movere ’рушыць’ (Вальдэ-Гофман, 2, 116), магчыма, літ. mùšti ’ўдарыць’, mušnóti ’ціха абстукаць’. Улічваючы, што націскны ы ў дадзенай беларускай гаворцы пераходзіць у у (ДАБМ, к. 39), можна дапусціць сувязь з смыкаць (гл.), але пры гэтым няясна другое ‑с‑ (‑з‑ у запісе Янкоўскага). Супрун, Веснік БДУ, 1973, 2, 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; заг. гладзь; незак., каго-што.

1. Лёгка, ласкава праводзіць па кім‑, чым‑н. рукой; песціць, лашчыць. Стэфка песціла дзяцей, гладзіла па галоўках. Бядуля. // Прыгладжваць што‑н. далонню або пальцамі. Гладзіць бараду. Гладзіць вусы. // перан. Лёгка дакранацца да чаго‑н. (пра вецер, сонца і інш.). Фары вогненным бляскам Гладзяць спіну кургану. Нядзведскі.

2. Рабіць гладкім, роўным. Марына бабку падмяняе І рэжа скібіны-брускі Ды градку гладзіць і раўняе. Колас. // Разгладжваць, прасаваць (бялізну, плацце і пад.). Гладзіць касцюм.

•••

Гладзіць па галоўцы (па шэрсці) каго — хваліць каго‑н.; патураць каму‑н.

Гладзіць супраць шэрсці каго — гаварыць ці рабіць каму‑н. непрыемнае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

часа́ць 1, чашу, чэшаш, чэша; незак.

1. што. Распраўляць, прыгладжваць валасы пры дапамозе грэбеня; прыводзіць у парадак валасы. Часаць валасы. □ Каса ж мая, косачка, каса русая, Часала я косачку дзевятнаццаць год, Прайграла я косачку ў адзін вечарок. З нар.

2. што. Ачышчаць лён, пяньку ад кастрыцы пры дапамозе грэбеня. Часаць лён. □ Ганна і сапраўды нагнулася пад тапчан, дастала адтуль драўляны грэбень, якім чэшуць кудзелю. Чыгрынаў. // Расчэсваць воўну на ваўначосцы. Не толькі з Багульнікаў, а і з суседніх вёсак людзі неслі і везлі часаць воўну і валіць сукно. Сабаленка.

3. Разм. Энергічна, старанна рабіць што‑н. (звычайна бегчы, танцаваць і пад.). У доўгай зрэбнай кашулі, без шапкі, .. [дзядуля] бойка чэша басанож па асфальце, прыстуквае кіёчкам, і вецер варушыць яго белыя касмылі. Ракітны. Гарэзна пляскаючы ў ладкі, Дзяўчына лёгка стан нясе, А хлопец чэша ўпрысядкі, Ваўчком крутнуўся на назе. Гаўрусёў. // Бойка гаварыць. «Бач, як чэша, быццам акадэміі прайшоў», — здзіўлена падумаў Аляксей. Новікаў.

4. перан.; што. Пільна абшукваць або прастрэльваць якую‑н. мясцовасць; прачэсваць. — Б’юць наўздагад. Лес «чэшуць», — прыслухаўшыся, абвясціў Крамнёў. Шашкоў.

•••

Часаць язык (языком, языкі, зубы) — пляткарыць, балбатаць.

часа́ць 2, чашу, чэшаш, чэша; незак., што.

1. і без дап. Секучы ўздоўж, здымаць паверхневы слой дрэва або каменя, каб выраўнаваць або надаць патрэбную форму. Часаць бярвенне. □ Ля кузні былі відаць белыя стужкі — там удзень Падбярэцкі часаў клён на абады. Пташнікаў. Будаўнічая брыгада — Габлюе, Чэша, Крые дах, Даводзіць вокны, Столь да ладу. Корбан.

2. што. Вырабляць з дрэва, каменя, апрацоўваючы такім чынам; вычэсваць. Даніла справаю заняты — На сані чэша капылы. Колас.

•••

Хоць кол на галаве чашы каму — пра ўпартага, няўступчывага чалавека, які стаіць на сваім, не паддаецца ўгаворам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)