Тры́шак ‘картачная гульня’ (Мальдзіс, Як жылі нашы продкі. Мінск, 2009, 186). Параўн. польск. tryszak ‘тс’, іншая назва srtaszak. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суглі́нкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да суглінку, складаецца з суглінку. Ах, гэты край нізін і круч, Равы, суглінкавыя пашы... Табе ў адзнаку — Беларусь Надалі назву продкі нашы... Таўбін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дупля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Шпакоўня з дуплаватага дрэва. Нашы продкі пявунняў любілі, Па шчырасці славілі, Паважалі крыклівых, Пісклівых, На кожнай вярбе Дуплянкі вясною Пад ціхімі хатамі ставілі. Ляпёшкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стра́жнік, ‑а, м.

1. Да рэвалюцыі — ніжэйшы паліцэйскі чын у сельскай мясцовасці. Продкі Неслухоўскіх адбывалі вайсковую службу ў Вялікім княстве Літоўскім у чынах ротмістраў, харунжых, стражнікаў Брэсцкага ваяводства і г. д. «Полымя».

2. Уст. разм. Ляснік. Аб’ездчыкі са стражнікамі Сюды [на сесію] схадзіліся, з’язджаліся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пакале́нне ’сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка; людзі блізкага узросту, якія жывуць у адзін час’ (ТСБМ, Шат.), пакале́ннепродкі’ (Сл. ПЗБ), поколе́нье ’пакаленне’ (ТС). Рус. поколе́ние, укр. поколі́ння, ст.-рус. поколѣние (XVII ст.), польск. pokolenie, чэш. pokolení, серб.-харв. поколе́ње, славен. pokolȇhje, балг. поколе́ние ’тс’. Да калена (гл.) (Махэк, 468).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бацькі́, ‑оў; адз. няма.

1. Бацька і маці ў адносінах да сваіх дзяцей. Бацькі Ціхона Піменавіча Бумажкова былі бедныя сяляне з вёскі Пудоўля на Магілёўшчыне. Чорны.

2. Папярэднія пакаленні, продкі. Бо я знаю — землі нашы, Горы, моры, нівы, пашы Для ўсіх нас свяшчэнны. За іх кроў бацькоў праліта. Праз гарніла мук здабыта Наша доля, воля. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чужазе́мны, ‑ая, ‑ае.

З чужой краіны, з чужых зямель; іншаземны. Самаахвярным барацьбітам з чужаземнымі захопнікамі людзі аддавалі апошні акраец хлеба, апошнюю чыстую кашулю. Паслядовіч. Чыталі мсціўцы Пушкіна радкі Аб тым, як нашы продкі пад Палтавай Грамілі чужаземныя палкі. Аўрамчык. // Замежны, не мясцовы. Бледны твар. Чужаземны акцэнт. Выраз вуснаў сухі і тонкі. Цьмяна бліскаюць на руцэ Тройчы вылінялыя пярсцёнкі. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́дзед, ‑а, М ‑дзедзе, м.

1. Бацька дзеда або бабулі. Бацька, дзед і прадзед ўмелі іграць на скрыпцы і былі скамарохамі для ўсяе акругі. Гарэцкі.

2. звычайна мн. (пра́дзеды, ‑аў). Продкі. Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына; Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Купала. На вялікдзень звычайна ў госці не запрашалі, хто хацеў, прыходзіў сам. Такі быў звычай, заведзены дзядамі і прадзедамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падняво́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Залежны, падначалены; прыгнечаны. [Маці] вяла.. [Яна] за руку ў царкву і там вучыла кланяцца багам, вучыла быць паднявольным. Пестрак. Там продкі паднявольнай талакой На берагах адбудавалі горад. Хведаровіч.

2. Які адбываецца не па сваёй волі, прымусовы. Дакастрычніцкая творчасць Янкі Купалы — гэта бадай поўны звод паэтычных звестак аб паднявольным жыцці беларускага селяніна. Лужанін. Бярэзінская водная сістэма была створана паднявольнай працай беларускіх прыгонных сялян у 1798–1805 гадах. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́дзіч1, ро́діч, ро́дзічка, ро́дічка ’член роду’, ’сваяк, чалавек, блізкі паводле паходжання’ (ТСБМ, Гарэц., Бес., Нас., Стан., Ян., Байк. і Некр., Мат. Гом., Растарг., ТС), суро́дзічы ’радня’ (Нас.; касцюк., клім., ЛА, 3), ро́дічі, ро́дычі, ро́дычэ, ро́дычы ’тс’ палес. (там жа), (далёкія) ро́дзічыпродкі’ (лоеў., ЛА, 3), ро́дічы ’дзяды’ (Растарг.), ро́дзічы ’дзяды (абрад)’ (ветк., Мат. Гом.). Укр. ро́дич ’сваяк’, ’бацька’, польск. старое rodzic ’бацька’, rodzice ’бацькі’, чэш. rodiče ’тс’, славац. rodič ’бацька’, rodičia ’бацькі’, серб. родuћ, харв. rodić (з XVIII ст.) ’сям’я’. З прасл. *rodičь < *rod‑i‑kъ + . Да радзі́ць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)