расшчо́ўкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць моцна, з запалам і працягла шчоўкаць. Салаўі расшчоўкаліся ў лесе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зашмальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.
Запэцкаць да бляску, працягла або неахайна карыстаючыся. Зашмальцаваць камбінезон. Зашмальцаваць вокладку кнігі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нараспе́ў, прысл.
Працягла, расцягваючы словы. Гаварыць нараспеў. □ Спачатку настаўніца расказала пра жыццё паэта, а потым нараспеў, з нейкай асабліва задушэўнай інтанацыяй пачала чытаць паэму. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узасо́с, прысл.
Разм. Працягла, доўга; не адрываючыся. Цалавацца ўзасос. □ І раптам [перакупшчык] сеў сярод дарогі на свой мяшок, вылавіў з кішэні табакерку і .. ўзасос, пачаў нюхаць у абедзве наздры. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угле́дзецца, -джуся, -дзішся, -дзіцца; зак.
1. у каго-што, на каго-што і без дап. Уважліва працягла глядзець, прыгледзецца, стараючыся ўбачыць каго-, што-н.
У. ў марскую даль.
2. у каго-што. Не зводзячы вачэй, нерухома глядзець куды-н., на каго-, што-н., уставіцца, утаропіцца.
Чаго ты гэтак угледзеўся ў мяне?
|| незак. угляда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і угля́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
міжгаро́дні, ‑яя, ‑яе.
Які дзейнічае, існуе паміж гарадамі. Міжгародняя сувязь. Міжгародні тэлефон. // у знач. наз. міжгаро́дняя, ‑яй, ж. Тэлефонная станцыя, якая ажыццяўляе сувязь паміж гарадамі. Па тым, як настойліва І працягла .. [тэлефон] званіў, я здагадаўся, што гэта быў выклік міжгародняй. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гарава́ць ’бедаваць, цярпець нястачы’ (БРС, Касп.). Рус. горева́ть, укр. горюва́ти. З іншых слав. моў Махэк₂ (176) прыводзіць чэш. дыял. horovati (гл.). Вытворнае ад зыходнага *gorʼe (гл. гора). Янк. (III) прыводзіць гарава́ць з іншай семантыкай: «працаваць працягла, настойліва» (развіццё такой семантыкі не патрабуе тлумачэння).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рымкаць ’паскрыпваць’ (Крывіч, 12, 1926, 109), рымець, рымчэць ’працягла скрыпець (пра дзверы, вароты)’ (Крывіч, 12, 1926, 109), ры́мка ’першая тонкая струна ў скрыпцы’ (Мядзв.; Крывіч, 12, 1926, 109), рымст ’аднаразовы скрып’: чую, ажно вароты — рымст, рымст, — нехта паціхоньку іх адчыняе (Крывіч, 12, 1926, 109). Гукаперайманне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
засадзі́ць, -аджу́, -а́дзіш, -а́дзіць; -а́джаны; зак.
1. што. Заняць якую-н. плошчу пад пасадку раслін.
З. участак бульбай.
2. каго (што). Пасадзіць куды-н. прымусова; зняволіць (разм.).
З. льва ў клетку.
З. у турму.
3. каго (што) за што. Прымусіць працягла займацца чым-н. (разм.).
З. за ўрокі.
З. за работу.
4. што. Глыбока ўваткнуць (разм.).
З. сякеру ў калодку.
|| незак. заса́джваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Малёґаць ’угаворваць, прасіць’ (маладз., Янк. Мат., дзярж., Нар. сл.; КЭС, лаг., глус., Мат. Маг.; Федар. 2). Да малі́ць (гл. малі́цца) ’упрошваць’. Утворана пры дапамозе суфікса ‑ёг‑ з працягла-шматразовым значэннем. Параўн. бел. галёкаць, гродз. галякаць ’крычаць, гукаць’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ), а таксама серб.-харв. моља́кати, мољукати з пеяратыўнымі суфіксамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)