процеду́ра в разн. знач. працэду́ра, -ры ж.;
процеду́ра подписа́ния догово́ра працэду́ра падпіса́ння дамо́вы (дагаво́ра);
ходи́ть на процеду́ры мед. хадзі́ць на працэду́ры;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
электрасо́н, ‑сну, м.
Медыцынская працэдура, якая выклікае сон пад уздзеяннем электрычнага току на галаўны мозг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абліва́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абліваць — абліць і аблівацца — абліцца.
2. Водная працэдура. Ранішнія абліванні і абціранні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
душ, -а і -у, м.
1. -а. Прыстасаванне для аблівання цела струменьчыкамі вады.
Мыцца пад душам.
2. -у. Сама працэдура аблівання такой прыладай.
Прыняць д.
|| прым. душавы́, -а́я, -о́е.
Д. павільён.
Душавая кабіна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
душ, ‑а, м.
1. Прылада для аблівання цела тонкімі вадзянымі струменьчыкамі. Мыцца пад душам.
2. Гігіенічная і водалячэбная працэдура, якая заключаецца ва ўздзеянні на цела струменяў вады. Прыняць душ. Гарачы душ. Халодны душ.
[Фр. douche.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абціра́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абціраць — абцерці і абцірацца — абцерціся.
2. Лячэбна-прафілактычная працэдура, пры якой цела абціраецца тканінай, змочанай у якую‑н. вадкасць, а потым расціраецца да пачырванення скуры. Абціранне пасля зарадкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рата́цыя, -і, ж.
1. Паслядоўнае чаргаванне, змена элементаў якой-н. структуры; абнаўленне складу каго-, чаго-н.
Р. песень на радыёстанцыі.
Р. кадраў.
Арганізатары турніру правялі ратацыю ўдзельнікаў.
2. Перыяд часу, на працягу якога ўсе палі якой-н. гаспадаркі павінны быць заняты культурамі ў адпаведнасці з севазваротам (спец.).
3. Ратацыйная друкарская машына.
|| прым. ратацы́йны, -ая, -ае.
Ратацыйная працэдура.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
По́ступ 1 ’хада’ (ТСБМ), параўн. укр. по́ступ ’крок, хада’, рус. пос́тупь ’тс’, ст.-рус. постꙋпь, постѫпь ’рух, дзеянне’, польск. postęp ’ход, захад, працэдура’, чэш., славац. postup ’ход, метад, рух наперад’, балг. по́стъп ’тс’. Прасл. *postǫpь, з арэальным зацвярдзеннем канцавога губнога. Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай па‑ з семантыкай выніковасці дзеяння. Да ступа́ць (гл.).
По́ступ 2 ’прагрэс, рух паперад’ (Байк. і Некр., ТСБМ), у значэнні ’прагрэс’, магчыма, з польск. postęp ’тс’. Гл. по́ступ 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)