слёзны в разн. знач. слёзный;

~ная прато́каанат. слёзный прото́к;

~ная про́сьба — слёзная про́сьба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Про́стка ’месца, размытае і залітае вадой’ (Ян.), ’прамая пратока паміж двух выгібаў ракі’ (ТС), ’ход ракі па цячэнні, прастора’, ’выпростваючая пратока, якая прарывае намыўны перашыек’ (басейн Дняпра) (Яшк.). Да просты ’прамы, роўны’. Гл. яшчэ прость.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадато́ча ’рэчышча’ (Др.-Падб.); ’пратока’ (Гарэц.). Ст.-рус. водоточа. Да вада і тачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слёзный

1. анат. слёзны;

слёзный прото́к слёзная прато́ка;

2. перен. слёзны, жа́ласлівы;

слёзная про́сьба слёзная (жа́ласлівая) про́сьба.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Про́рба ’невялікі паўвостраў’ (навагр., Сл. ПЗБ). З прорва (гл.). Семантыка тлумачыцца пераносам значэння ’новая прамая пратока, новае рэчышча, прамытае ракой’ — ’частка сушы (паўвостраў, востраў), адрэзаная новым рэчышчам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прысць (прість) ’глыбокая, выкапаная ўручную пратока праз балоты і сенажаці, якая злучае рэкі або азёры’ (пін., Нар. лекс.), pristʼ ’дарожка, прабітая чоўнамі праз заросшыя расліннасцю пратокі Прыпяці’ (зах.-палес., Асоўскі, Stud. Slawist., 106). Гл. просць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напо́перак, прысл. і прыназ.

Разм.

1. прысл. Па шырыні чаго‑н., у шырыню; упоперак. Луг напоперак перасякала вузкая пратока, берагі якой пазарасталі вербалозыкам, чаротам і аерам. Сяргейчык.

2. прысл. Тое, што і наперакор (у 1 знач.).

3. прыназ. з Д. Тое, што і наперакор (у 2 знач.). Я лічыў бы за жарт гэтай прыкрасці выраз, Каб, напоперак думкам і волі самой, Аж спадыспаду дзён у вяліз[ар]ны вобраз не вырас Дзень маленства майго і вясновых самот. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ператока1 (перэпюка) ’пратока’ (ТС), піряток(а) ’тс’ (Юрч. СНЛ), укр. перетік ’тс’, рус. переток ’праточная лужа, ручаёк’, польск. przetok ’вузкі пас вады паміж двума берагамі’, славац. prielok ’плынь, працяканне’, славен. pretokпратока, рукаў ракі, рэчышча’, pretoka ’канава, па якой вада цячэ на млын’. Узыходзяць да прасл. *per‑tekii, — рус. перетечь, перетекать ’цячы праз што-небудзь’, польск. przeciekać ’працякаць, прасочвацца’, серб.-харв. npemėhu ’перацячы, пераліцца’, славен. ргеіесі ’прабегчы, праходзіць (пра час)’. Да пера- і іршы (гл.).

Ператока2 ’старэйшы ў зграі звяроў’ (Мядзв.), ’гуска ва ўзросце да I года’ (паўн.-усх., КЭС), ператопка, пірапючка ’аднагадовая авечка’ (Бяльк.). Рус. дыял. перетока ’авечка, што на год ці болей засталася без ягняці’, ’гусь, якая не нясецца’, лац. переток ’тс’ (паляўнічае) переток, перетока ’воўк. ваўчыха, што перазімавалі адну зіму’, ’перагадавалая ліса’, перетоки ’раі пчол, якія болей года таму аддзяліліся’. Да пера- (гл.) і ‑такси якое генетычна можна звязаць з казах., кірг. taktu ’аднагадовы баран’, тур. tokiu ’аднагадовае ягнё’, tok насычаны’, ’густы’, ’тоўсты’ < аг.-цюрк. toq ’сыты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бакай ’рачная пратока; глыбокае месца ў рацэ; яма ў балоце’ (Інстр. лекс.). Рус. дыял. бака́й ’ручай’, укр. бака́й ’глыбокая яма ў рацэ, сажалцы; выбоіна (з вадой) на дарозе’ (ці сюды ж укр. бакаль ’возера’?). Слова няяснага паходжання. Магчыма, запазычанне з усх. моў. Параўн. Фасмер, 1, 109; Юркоўскі, SOr., 13, 69. Не пераконвае прыняцце роднаснасці з гальск. beccus ’заглыбленне, упадзіна’ (так Гараеў, 9) або параўнанне (Сабалеўскі, Slavia, 5, 441) з бак. Рудніцкі (57) прапануе вывядзенне ад бак ’рэзервуар’. Наўрад ці гэта так (супраць Юркоўскі, там жа). Не пераконвае таксама версія пра запазычанне з італ. bocca ’рот, вусце, заліў і т. п.’

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суто́ка ’месца зліцця дзвюх рэк’ (Нас., Ласт., Некр. і Байк., Гарэц.), суто́кі ’тс’, ’лінія сутыкнення, мяжа’ (ТСБМ), ’месца, дзе сыходзіцца многа ручаёў’, ’наогул — вузел, напрыклад, дарог’ (Мядзв.), ’месца зліцця дзвюх рэк’ (Варл.), сюды ж, відаць, і сото́ка ’злучэнне, стык (драўляных рэек і пад.)’ (зах.-палес., Бел.-укр. ізал.), суто́к (гл.), укр. дыял. суто́ка ’месца зліцця дзвюх рэк’, рус. суто́к ’тс’, польск. Santoka (тапонім), чэш. soutok, sútok, на падставе якіх рэканструюецца прасл. *sǫtokъ, *sǫtoka < *sǫ‑ і *tokъ (Фасмер, 3, 811; Борысь, 94). Звяртаецца ўвага на ўжыванне формы ж. р. ад кораня выключна ў беларускай мове для “воднай” тэрміналогіі, параўн. ато́ка, выто́ка, зато́ка, прато́ка, суто́ка і пад. (Пацюпа ў Станкевіча, Язык, 1189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)