исполня́тьсяII несов., уст. (наполняться) по́ўніцца (чым); напаўня́цца (чым); (проникаться) прася́кацца (чым).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
суперажыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што, з кім.
Перажываць разам з кім‑н., дзяліць чые‑н. перажыванні. Сілай слова паэт .. прымушае чытача суперажываць «скруху за шчасце людское». Лойка. Дзённік Максіма Танка не толькі ўзнаўляе шырокую панараму .. падзей, але прымушае нас разам з паэтам суперажываць за ўсё. Арочка. // У сцэнічным мастацтве — прасякацца пачуццямі і думкамі персанажаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пропи́тываться
1. (смачиваться насквозь) прамака́ць (ад чаго), станаві́цца мо́крым (ад чаго); наця́гваць (сы́расці); набіра́цца (чаго);
2. (насыщаться) напаўня́цца, насыча́цца;
3. перен. прасяка́цца;
4. страд. прамо́чвацца, насыча́цца; напаўня́цца; см. пропи́тывать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Асе́к ’загароджаны выган’ (Прышч.). Рус. осек ’агароджанае месца’, ’пасека’, осѣкъ і осѣка ’засека, абсечанае месца ў лесе, агароджа, агароджаны выган, завал у лесе, участак з пасекай, умацаванае месца’ (Даль), укр. паўдн.-зах. осік ’лес на ўзгорку’ польск. osiek нізкае месца, якое раней было пад лугам’, славен. osèk загон (для жывёлы), зруб (калодзежа), ачышчаная (ад лесу?) гара, адліў’ (таксама osêka), серб.-харв. о̀сек ’адхон, круча, зніжэнне вады, адліў’, о̏сека ’адліў’. Значэнне ’загароджаны выган’ адлюстроўвае сувязь з дзеясловам сячы (гл. Каткоў, Зб. Васілёнку, 139), менш верагодна — з тым значэннем, якое атрымала развіццё ў сербскахарвацкай і польскай мовах, улічваючы заліўныя сенажаці. Старарускае значэнне осѣкъ ’загародка ў лесе, асобны ўчастак у лесе, умацаванне з дрэў у лесе’ ўказвае на большую імавернасць першага. Сербскахарвацкае значэнне Махэк₂ (536) тлумачыў сувяззю з коранем *sęk‑ (гл. прасякацца). Параўн. таксама Скок, Rad, 272, 8–15, 90.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)