пазасту́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Застудзіць усё, многае. Пазастуджваць ногі.

2. Прастудзіць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазастуджваць дзяцей. Пазастуджваць вушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.

Абл. Змарозіўшы, прастудзіць. — Што гэта ў цябе, браце ты мой, з нагою? — Або захаладзіў, або падверадзіў, — адказаў Марцін. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

простуди́ть сов.

1. (подвергнуть простуде) прастудзі́ць;

ребёнка простуди́ли дзіця́ прастудзі́лі;

2. (дать стыть чему-л.) прост. астудзі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

застудзі́ць, ‑студжу, ‑студзіш, ‑студзіць; зак., каго-што.

1. Ахаладзіць, замарозіць. Пабудзьце яшчэ, не ўцякайце з цяпла, Бо ў лесе застудзіце белыя ножкі. Грахоўскі.

2. Тое, што і прастудзіць (у 1 знач.). Застудзіць горла. Застудзіць грудзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасту́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прастудзіць.

2. у знач. прым. Хворы ад прастуды. У класе запанавала напружаная цішыня — стала чуваць, як у прастуджанага Паўла Баранца хрыпіць у грудзях. Шамякін.

3. у знач. прым. Такі, які бывае пры прастудзе. — Дарогу трэба перакрыць на суткі, — сіпатым, прастуджаным голасам гаварыў капітан. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадзьму́ць, ‑дзьму, ‑дзьмеш, ‑дзьме; ‑дзьмём, ‑дзьмяце; зак.

1. што. Дзьмухаючы, прачысціць што‑н. Дастаў [падарожны] капшук, агледзеў люльку, Прадзьмуў цыбук. Колас. // Спец. Ачысціць што‑н. моцным струменем паветра або газу. Пускавая камісія вырашыла прадзьмуць параправоды. Дадзіёмаў.

2. безас., каго. Прастудзіць скразняком, праняць ветрам. Не ведаючы, з чаго пачаць гаворку, я сказаў: — Тут фортачка. Прадзьмуць можа. Шыловіч.

3. Дзьмуць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)