віската́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.

Разм. Пранізліва крычаць; утвараць высокія пранізлівыя гукі. Жалезныя аскепкі зенітных снарадаў барабанілі па дахах, віскаталі па каменнях бруку. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віскацьпранізліва вішчаць’ (КТС). Утворана ад віск (гл.) і суф. ‑аць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зо́лкі, ‑ая, ‑ае.

Сыры, пранізліва халодны (пра надвор’е, дождж, вецер). Золкі вецер. □ Зверху сыпалася імжа, як увосень. Халодная, золкая. Пташнікаў. Халодная золкая пагода не спрыяла бадзёраму настрою. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́лца, ‑а, н.

Памянш. да кола (у 1, 2 і 3 знач.). Колцы ножак пранізліва візгатнулі. Савіцкі. У скрынцы пад прылаўкам [хлопцы] знайшлі колцы сухой каўбасы, закусілі. Новікаў. Уверх віліся колцы з самасаду, З трафейных цыгарэт плылі дымкі. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сквіл ‘пранізлівы крык, лямант’ (Нас., Гарэц., Яруш., Байк. і Некр.), ‘віск’ (Юрч.), ‘жаласны піск, лямант’ (Др.-Падб.), скві́ла ‘спрэчка’ (Нас.), скві́ліць ‘пішчаць пранізліва і жаласна’ (Др.-Падб.). Гл. квяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгы́каць ’выклікаць крык, сварку’ (Юрч. СНЛ), параўн. рус. ги́катьпранізліва ўскрыкваць’, гы́кать ’крычаць па-лебядзінаму’, табол. разгы́каться ’разрагатацца’, чэш. hýkati ’ускрыкваць ад здзіўлення’, дыял. hykati ’плакаць’, славац. дыял. hykať ’усхліпваць, плакаць’. Трубачоў узводзіць да *gykati, дзеяслоў гукапераймальнага характару (ЭССЯ, 7, 221).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скіркава́ць ‘адзывацца скірканнем — пра птушак глухароў’ (Сцяшк.), скірканне ‘крык глухароў’ (Інстр. 2). Гукаперайманне. Параўн. укр. ки́ркати ‘рэзка, пранізліва крычаць, крыкнуць (аб курыцы)’, выкл. кирр! ‘аб пранізлівым крыку спалоханай курыцы’. Параўн. кіркаць (гл.), якое суадносіцца з літ. kir̃kti ‘крычаць (аб гусях)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ёдка ’холадна і вільготна’ (Бяльк., ТСБМ), ёдкіпранізліва халодны’ (напр., аб вадзе) (Мат. Гом.), ёдка ’балюча ад холаду; колкі мароз’ (Гарэц., Др.-Падб.). Арэал распаўсюджання — уласна беларускі (усходнія раёны). Рус. смал. ёдко ’холадна’. Ці не звязана з едкі < есці? Параўн. кусачы мароз.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свірчэ́ць ‘утвараць гук са свістам пры палёце, руху і пад.’, свірча́ць ‘цвыркаць’ (Нас.), свыршя́ты ‘тс’ (драг., З нар. сл.), свыршы́ты (Клім.). Укр. цвірчати́, цві́ркати, рус. сверча́ть, дыял. сверша́ть, польск. ćwierczeć, ćwierkać ‘цвыркаць’, в.-луж. šwórknyć ‘муркаць, свісцець’, н.-луж. šwarcaś, šwarkaś ‘тс’, šwyrcaś ‘свісцець, гусці’, чэш. svrčeti, cvrčeti ‘цвыркаць’, славац. svrčať ‘тс’, серб.-харв. цвр́чати ‘шчабятаць’, славен. cvrčáti, cvŕkati, cvr̂kamпранізліва крычаць, трашчаць, шчабятаць’, балг. цвърча́ ‘шчабятаць’. Ад гукапераймальнай асновы *svьrk‑/*cvьrk‑ з рознымі экспрэсіўнымі нарашчэннямі (Фасмер, 3, 574 і наст.; Борысь, 107). Роднасныя літ. švìrkštu, švìrkšti ‘гусці, свісцець, пішчаць’, švar̃kšti, švarkšciù ‘кракаць’, лат. svir̃kstêt ‘патрэскваць, свісцець’; гл. Праабражэнскі, 2, 258; Міклашыч, 305, 330; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1161. Параўн. цвыркаць, чыркаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сквярці́ся ‘верашчаць, трашчаць, стракатаць, сквірчэць’, ‘нудна плакаць, вішчаць, пішчаць’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр., Шн. 3, Сл. ПЗБ): скверыцца як рапуха, чого ён там скверыцца? (Сержп. Прык.), сквярэцца жывое мясо (Сержп. Прымхі); скверці́са, шкве́рціса ‘тс’ (ТС), сквірчэ́ць ‘тс’ (ТСБМ, Ласт.); saróka skwirczýč (Пятк. 2), сквірэ́ць, сквірчэ́ць ‘аб сале і марозе’ (Шат.), скве́рыцца ‘плакаць і капрызіць’ (Шат.), ‘слаба гарэць’: не гарыць, а скверэцца (Сержп. Прык.), скве́рсца ‘скварыцца (пра сала)’, ‘утвараць рэзкія гукі (пра жаб)’, ‘плакаць, хныкаць’ (Юрч.), жаба сквярэ́цца (полац., ДАБМ, камент., 895), скве́рцца ‘гаварыць рыпучым голасам’ (Юрч. Вытв.), скве́рцісі ‘капрызіць, плакаць’ (кліч., Жыв. сл.). Укр. дыял. сквири́тися ‘плакаць, пішчаць’, сквирча́ти ‘трашчаць, сычэць’, рус. бранск. скве́рться ‘плакаць пранізлівым голасам (аб дзіцяці)’, смал.пранізліва пішчаць (пра птушак)’, польск. skwierczeć ‘трашчаць, стракатаць, пішчаць’, славац. skvrkať ‘бурчаць (у жываце)’, серб.-харв. сквр́чати. Іншая ступень чаргавання ў скварэц (гл.). Гукапераймальны корань skvьr‑ (Праабражэнскі, 2, 296; Фасмер, 3, 637), варыянт *skverk‑ (Скок, 1, 284). Параўн. скварыць і скверашчаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)