прамярза́ць несов. (насквозь) промерза́ть; см. праме́рзнуць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

промёрзнуть сов.

1. праме́рзнуць;

земля́ промёрзла зямля́ праме́рзла;

2. (некоторое время) праме́рзнуць;

3. (озябнуть) разг. зме́рзнуць, пазя́бнуць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аскле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Прамерзнуць ад сцюжы, марозу; застыць, скарчанець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамаро́зіць, -о́жу, -о́зіш, -о́зіць; -о́жаны; зак., каго-што.

1. Даць прамерзнуць наскрозь, замарозіць поўнасцю.

П. рыбу.

2. Пратрымаць на марозе, на холадзе (разм.).

Прамарозілі людзей на дварэ.

|| незак. прамаро́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамёрзлы

1. промёрзший, прозя́бший, продро́гший;

2. промёрзлый; промёрзший; см. праме́рзнуць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́мерзнуць, ‑не; зак.

1. Загінуць ад марозу, холаду. Рунь вымерзла. Сады вымерзлі.

2. Прамерзнуць, высахнуць на марозным паветры; ператварыцца ў лёд. Ручай вымерз да дна. □ Дзяўчына адагрэла рукі, апранулася і панесла вешаць на платы бялізну. Няхай вымерзне добра, тады ў хаце скора дасохне. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́рзціся і змёрзціся, ‑знецца; пр. змёрзся, змерзлася і змёрзлася; зак.

1. Прымерзнуць адзін да аднаго, змацавацца лёдам. Рыба змёрзлася ў халадзільніку.

2. Зацвярдзець ад марозу, наскрозь прамерзнуць. Боты змёрзліся на марозе і, як абцугамі, сціснулі ногі нямым холадам. М. Ткачоў. [Ладынін] быў у ватоўцы, у ватніх штанах і ў валёнках, якія змёрзліся і стукалі аб падлогу. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удубе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Разм.

1. Вельмі азябнуць, замерзнуць; страціць ад холаду рухомасць. Удубелі ногі на холадзе. □ [Люда:] — Рукі — не так, вельмі ж ногі ўдубелі... Яна паказала .. малую, стройную нагу ў нейкім сінім туфліку. Брыль.

2. Прамерзнуць да цвёрдасці. Зямля ўдубела: ні экскаватар, ні бур, тым больш бульдозер не маглі ўспароць, узламаць грунт пад катлаван. Мыслівец. // Зацвярдзець, астыўшы (пра ежу). Бульба ўдубела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змаро́зіць 1, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго-што.

Пашкодзіць (якую‑н. частку цела), не ўкрыўшы ад моцнага марозу, холаду. Заснуў быў [Завішнюк], змарозіў і рукі, і ногі, і твар. Пташнікаў. // Прымусіць азябнуць, прамерзнуць, пратрымаўшы доўга на марозе, холадзе. Вядзі дзяцей у хату, бо змарозіш, на холадзе.

змаро́зіць 2, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., што.

Разм. Сказаць што‑н. недарэчнае, неразумнае. Піліп некаторы час думае, потым падымае руку: — Дзед Архімед! Скажыце, за што вам медаль далі? — Усе заміраюць і сядзяць, нібы мышы пад мятлой. І трэба ж такое змарозіць! Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́рзнуць і замёрзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. заме́рз, ‑ме́рзла і замёрз, ‑мёрзла; зак.

1. Ператварыцца ў лёд, зацвярдзець ад холаду. Вада ў вёдрах замерзла. □ Усё замерзла пад пялёнкаю Снегу белага, халоднага. Купала. Цяпер, зімою, багна замерзла, і вецер збірае ля кустоў гурбы снегу. Дадзіёмаў. // Пакрыцца лёдам, ледзяной коркай. Рэчка замерзла. Вокны замерзлі. □ Замерзла ноччу шпаркая, крыніца. Багдановіч. // Сапсавацца, выйсці са строю ад холаду. На вадакачцы замерзлі трубы. Матор замёрз.

2. Загінуць, памерці ад холаду. Замерзнуць у полі. □ Галубяняты яшчэ не замерзлі, варушыліся. Брыль. // Моцна азябнуць; прамерзнуць. Шафёр вылез, абышоў машыну, паглядаючы на колы, і загаварыў да Сцяпана: — Замерзлі, дзядзька Лазарук? Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)