пу́дла, ‑а, н.

Разм. Промах у стральбе, няўдалы стрэл.

•••

Даць пудла — а) не пацэліць, прамахнуцца. — Страляй, дзядзька, — кажа стралец, — і мабыць, я даў пудла. Янкоўскі; б) памыліцца, зрабіць памылку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Кінуць праз што‑н.

2. Злічыць, падлічыць (на лічыльніках). Пракінуць на лічыльніках.

3. Прапусціць, недагледзець. — Пайду, думаю, паўз кусты, ці ўсё сена разбіта, ці не пракінуў хто пракос які. Ермаловіч.

4. і без дап. Кінуўшы, не папасці, прамахнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прама́заць, ‑мажу, ‑мажаш, ‑мажа; зак., што.

1. Старанна змазаць, намазаць. Прамазаць усе часткі машыны.

2. і без дап. Мазаць некаторы час.

3. Разм. Прамахнуцца, не трапіць у цэль (страляючы, гуляючы ў якія‑н. гульні і пад.). Коршак спакойна праплыў над сядзібай. Усе правялі яго вачамі. Яраш пашкадаваў: — Прамазаў Віктар. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Празарыць, параўн. у песні: “Чаму, чаму, бабуленько, курчат ні чуваці? // Не чуваці дзедку, і чуці ні будзет, / Выпусціла на падвуор’е, прозарылі людзі”. (Федар.; навагр., Шн.). Значэнне няяснае: пакралі, ураклі? З іншай ступенню чаргавання прозырыць ’прагнаць энергічна, не даючы апамятацца’ (Янк. 2, Мат. Гом.), ’праматаць, праіграць (грошы, дабро)’ (ТС). Паралелі ў рус. провариться ’прагна, карыслігш глядзець некаторы час; паквапіўшыся, прамахнуцца ад прагнасці ў продажы, абмене’, што да зариться ’прыходзіць у азарт у гульні’, ’разарацца’, зарить ’разараць; забіваць’, ’глядзець, выглядваць’. Відаць, усе гэтыя розныя значэнні можна аб’яднаць адзіным семантычным кампанентам, прадстаўленым ў рус. зоркий ’прагны, юрлівы; гнеўны, сварлівы’, якое Фасмер (2, 80) не аддзязяе і ад зарить ’глядзець, не адрываючыся’ < прасл. *zbr‑/*zor‑ (гл. зорыць, зыр). Роднаснымі лічацца ст.-інд. haryati ’ён кахае, прагне’, ст.-в.-ням. gern ’прагны’, гоц. gairns, авест. žara‑ ’цэль, імкненне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схі́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак.

Разм.

1. Не трапіць у цэль, прамахнуцца. Першы стрэл жандара немінуча зваліў бы каня, і першы стрэл мог быць смяротны для яго, Мусатава, калі ў адказ грымнуць пісталеты ворага. Гэты не схібіць. Караткевіч. А я ўсё-такі не ведаў, ці насмерць забіў таго гада. А мо толькі параніў? Вельмі ж хваляваўся, рука магла схібіць. Сабаленка. [Лапецька:] — Паляванне — спорт для маладых і дужых. Дык не,.. [дзядзька Ціхон] яшчэ поўзае, пнецца давесці, што яго вока не схібіць. Паслядовіч.

2. перан. Зрабіць промах; памыліцца. [Зайчык] насцярожыўся, падрыхтаваўся, каб не схібіць, не пралічыцца. Мележ. У свядомасці цюкнула думка, што схібіць цяпер нельга інакш яны абодва загінуць. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)