уліўны́, ‑ая, ‑ое.
Разм. Тое, што і праліўны. Лужыны стаяць на .. [вуліцы]: учора дождж уліўны прайшоў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лі́ўны ’ліўневы, праліўны’ (ТС). Да лівень (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пралётны ’рухавы’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’праліўны (дождж)’ (лід., Сл. ПЗБ). Да праляцець з суф. ‑н‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ли́вень м. лі́вень, род. лі́ўня м., праліўны́ дождж, зале́ва, -вы ж.;
ли́внем льёт як з вядра́ лье.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Про́лівень ’праліўны дождж’ (Нас.), пралі́вень ’тс’ (мядз., Сл. ПЗБ). Ад праліваць < ліць з суф. ‑ень; аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лі́вень ’моцны, праліўны, вялікі дождж’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., ТС, Сл. паўн.-зах.), лі́вянь, лі́вань (Сл. паўн.-зах.), лі́вэнь (бяроз., КЭС), ліўнь ’тс’ (Яруш.), укр. ли́вень, рус. ли́вен, ли́вень ’тс’. Усх.-слав. утварэнне. Да ліць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дождж / моцны праліўны: лівень, залева / цёплы імжысты: грыбасей (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Пралі́ў ’вузкая паласа вады, якая злучае два водныя басейны ці дзве часткі воднага басейна’ (ТСБМ), ’пераліванне крыві’ (лудз.; Сл. ПЗБ). Рус. проли́в ’праліў; дзеянне па дзеяслову проливать’; чэш. průliv ’праліў’ (з рус., слова ў Махэка₂ адсутнічае). Да праліваць < ліць (гл.). Літаратурнае праліў, магчыма, з рус. (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 86). Сюды ж пралі́ўнік ’праліўны дождж’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лі́вень, ліўня, м.
1. Моцны, праліўны дождж. За якія пяць хвілін рэдкі дождж змяніўся страшэнным ліўнем. Шашкоў. Хлынуў цёплы вясенні лівень. Гурскі.
2. перан. Пра тое, што падае, рухаецца, сыплецца масай, вялікай колькасцю. Нас не было яшчэ зусім на свеце, Калі грымеў Аўроры залп, калі Пад ліўнем куль матросы і гвардзейцы Па штурм Палаца Зімняга ішлі. Гілевіч. Прырэчны арэшнік увесь дыміўся залатым пылам, вераб’і перасыпаліся буйным ліўнем са стрэх на гразкую вуліцу. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заліўны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які затапляецца вадой у час паводак. Заліўны луг. □ На заліўных берагах Савойкі трава густая. Дуброўскі.
2. Вельмі моцны, густы, праліўны (пра дождж). Раптам каментатар з нейкім жалем, з нейкім унутраным шкадаваннем паведаміў, што над стадыёнам пайшоў заліўны дождж. Сабаленка.
3. Спец. Прызначаны для залівання. Заліўная гарлавіна.
4. Заліты густым наварам і астуджаны. Заліўное парася. // у знач. наз. заліўно́е, ‑ога, н. Халодная страва з мяса або рыбы, залітых густым наварам і астуджаных. Заказаць заліўное.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)