скі́снуць, -ну, -неш, -не; скіс, -сла; -ні; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць кіслым; пракіснуць.

Суп скіс.

2. перан. Зрабіцца вялым, сумным, страціць упэўненасць (разм.).

Скісла ад такіх навін.

|| незак. скіса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ашчаве́ць1 ’звянуць, аслабнуць’ (Байк. і Некр.). Няясна, магчыма, да ашчавець2, параўн. прастамоўнае скіснуць ’страціць настрой, здацца’ або да шчавы ’пусты’, параўн. рус. щавый ’пусты; пульхны’ (з тъщавъ ад тъщъ, параўн. тощий ’пусты, слабы’, гл. Фасмер, 4, 495).

*Ашчавець2, ошчаві́тыпракіснуць’ (Клім.). Ад шчавы ’пракіслы’, параўн. шчавэ молоко ’пракідае малако’ (Вешт. 390).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абрызло́е (малако) ’малако, якое без пары загусла’, абрызнуць ’загусцець (аб свежым, салодкім малацэ)’ (КЭС), абрызклы ’пра напаўкіслае малако’ (Некр.). Укр. брезкле молоко ’малако, якое толькі пачало кіснуць’ (Лысенка Жыт.), збресклий (аб малацэ, якое пачынае кіснуць), ст.-рус. обрьзгнутипракіснуць’, польск. obrzyzgnąć, чэш. zabřesknouti ’тс’. Звычайна ў якасці індаеўрапейскіх паралеляў прыводзяцца ізаляваныя нарв. brisk ’горкі смак’, brisken ’горкі’, якія нібы да і.-е. *bhrēi ’рэзаць’ (Покарны, 172).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скі́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Зрабіцца кіслым; пракіснуць. Крупеня скісла. // Зрабіцца кіслым (пра малако). — Каня, нябось, не даў, мы на воліку возім, і ў нас малако ні разу не скісла. Шамякін.

2. перан. Разм. Страціць бадзёрасць, упэўненасць, стаць вялым, сумным. [Гэля:] — Што з табою, Адачка? Неяк ты адразу скісла. Пальчэўскі. [Дымар:] — Ды я спакойны, грамадзянін следчы. Я ўжо спакойны, — раптам скіс, згорбіўся арыштаваны, нахіліўся, кранаючыся кепкай падлогі. Шамякін.

•••

Каб (бадай) ты скіс (скісла) — ужываецца як нязлосны праклён. — Андрэй! А бадай-жа ты скіс! — радасна выгукнуў Янка. Колас. — Ах, каб ты скіс! — засмяялася гаспадыня і звярнулася да Карніцкага. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)