о́бер-пракуро́р, ‑а, м.
1. Службовая асоба, якая ўзначальвала дэпартамент Сената ў дарэвалюцыйнай Расіі.
2. Вышэйшая службовая асоба, якая ўзначальвала Сінод на правах міністра ў дарэвалюцыйнай Расіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
генера́л-прокуро́р генера́л-пракуро́р, -ра м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
о́бер-прокуро́р уст. о́бер-пракуро́р, -ра м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прокуро́р пракуро́р, -ра м.;
Генера́льный прокуро́р Респу́блики Белару́сь Генера́льны пракуро́р Рэспу́блікі Белару́сь;
това́рищ прокуро́ра ист. тава́рыш пракуро́ра;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
обер-..., прыстаўка.
1. Утварае назоўнікі, якія азначаюць пасады, чыны (старшы, галоўны), напр.: обер-майстар, обер-кандуктар, обер-пракурор, обер-афіцэр.
2. Утварае назоўнікі, што іранічна называюць асобу па вышэйшай ступені якога-н. адмоўнага характару (разм.), напр.: обер-бандыт, обер-жулік, обер-шэльма.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пажо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што, чым.
Разм. Жаваць злёгку або час ад часу. Пракурор ні на кога не глядзеў, сядзеў моўчкі, нібы зазіраў у сваё нутро, і ледзь прыметна пажоўваў пярэднімі зубамі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рачны́ ’самаўпэўнены’ (Сцяшк. Сл.), ’самаўладны’: ot bez panou̯ nasz akonam jak raczny stau̯ (Арх. Федар.), ’нахабны’: які ты рачны, слова ні дасі сказаць (Сцяц.) рачны ’ганарлівы’ (тс). Відаць да *rekti ’сказаць’ (гл. рэкнуць), магчыма, пад уплывам польск. rzeczny ’істотны, сапраўдны’, параўн. rzecznik ’выканаўца, патрон, пракурор’ (гл. Длугаш-Курчабова, 451), укр. речни́к ’аратар’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абвінава́чанне, ‑я, н.
1. Прызнанне каго‑н. вінаватым у чым‑н. [Галена:] — Я тады набралася гора, пакуль не з’явіўся сам гэты хлопец і не папрасіў зняць абвінавачанне, бо ён памыліўся. Чорны. Адносна Лабановіча пракурор заўважыў, што гэты падсудны, хоць і мала фігуруе ў абвінавачанні, але, як гаворыць народная прыказка, — па абліччы апостал, а па зубах сабака. Колас.
2. Спец. Той бок у судовым працэсе, які абвінавачвае. Сведкі абвінавачання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эфекты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які прыводзяць да патрэбных вынікаў; дзейсны. Пракурор безумоўна свядома хлусіў, бо галадоўка палітвязняў была адным з самых эфектыўных спосабаў барацьбы з адміністрацыйным самавольствам і здзекам. Машара. // Спец. Прызначаны для непасрэднага выканання карыснай работы; прадукцыйны. Эфектыўная магутнасць. Эфектыўнае значэнне пераменнага току. // Які дае найбольшы эфект (у 3 знач.); найбольш дасканалы. [Шарахоўскі:] — Гэта — самыя магутныя машыны ў Еўропе, самыя эфектыўныя ва ўсім свеце. Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абвінава́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. каго-што ў чым і без дап. Лічыць каго‑н. вінаватым у чым‑н. А супярэчыў.. [Сцяпан Варанец], так сказаць, прынцыпова: не можна, бачыце, абвінавачваць чалавека, калі добра не ведаеш. Крапіва. // Устанаўліваць віну каго‑н. у судовым парадку; лічачы вінаватым у чым‑н., прыцягваць да судовага разбору. Думкі перабіў ураднік. — У чым жа вас абвінавачваюць? — запытаў ён. — За што судзяць? Колас. // Папракаць, асуджаць за што‑н. Абвінавачваць у неаб’ектыўнасці.
2. без дап. Выступаць у якасці судовага абвінаваўцы, пракурора. Малады пракурор абвінавачваў упершыню.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)