юрыды́чна-практы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. юрыды́чна-практы́чны юрыды́чна-практы́чная юрыды́чна-практы́чнае юрыды́чна-практы́чныя
Р. юрыды́чна-практы́чнага юрыды́чна-практы́чнай
юрыды́чна-практы́чнае
юрыды́чна-практы́чнага юрыды́чна-практы́чных
Д. юрыды́чна-практы́чнаму юрыды́чна-практы́чнай юрыды́чна-практы́чнаму юрыды́чна-практы́чным
В. юрыды́чна-практы́чны (неадуш.)
юрыды́чна-практы́чнага (адуш.)
юрыды́чна-практы́чную юрыды́чна-практы́чнае юрыды́чна-практы́чныя (неадуш.)
юрыды́чна-практы́чных (адуш.)
Т. юрыды́чна-практы́чным юрыды́чна-практы́чнай
юрыды́чна-практы́чнаю
юрыды́чна-практы́чным юрыды́чна-практы́чнымі
М. юрыды́чна-практы́чным юрыды́чна-практы́чнай юрыды́чна-практы́чным юрыды́чна-практы́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

арганізацы́йна-практы́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. арганізацы́йна-практы́чны арганізацы́йна-практы́чная арганізацы́йна-практы́чнае арганізацы́йна-практы́чныя
Р. арганізацы́йна-практы́чнага арганізацы́йна-практы́чнай
арганізацы́йна-практы́чнае
арганізацы́йна-практы́чнага арганізацы́йна-практы́чных
Д. арганізацы́йна-практы́чнаму арганізацы́йна-практы́чнай арганізацы́йна-практы́чнаму арганізацы́йна-практы́чным
В. арганізацы́йна-практы́чны (неадуш.)
арганізацы́йна-практы́чнага (адуш.)
арганізацы́йна-практы́чную арганізацы́йна-практы́чнае арганізацы́йна-практы́чныя (неадуш.)
арганізацы́йна-практы́чных (адуш.)
Т. арганізацы́йна-практы́чным арганізацы́йна-практы́чнай
арганізацы́йна-практы́чнаю
арганізацы́йна-практы́чным арганізацы́йна-практы́чнымі
М. арганізацы́йна-практы́чным арганізацы́йна-практы́чнай арганізацы́йна-практы́чным арганізацы́йна-практы́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

навіга́цыя, ‑і, ж.

1. Суднаходства, мараплаванне.

2. Перыяд года, калі па мясцовых кліматычных умовах магчыма суднаходства. На рацэ яшчэ не закрылася навігацыя, адзін за адным ішлі катэры, цягнучы на буксірах гружаныя баржы. Лупсякоў.

3. Адзін з асноўных раздзелаў навукі аб суднаваджэнні, які вывучае метады прагназавання руху, вызначэння месца знаходжання карабля. Практычная навігацыя. Падручнік па навігацыі.

•••

Паветраная навігацыя — тое, што і аэранавігацыя.

[Лац. navigatio — суднаходства, мараплаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

практы́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да практыкі (у 1 знач.).

Практычныя вывады.

2. Які з’яўляецца прымяненнем ведаў на справе, на практыцы.

Практычнае навучанне.

3. Патрэбны для практыкі, які прывівае канкрэтныя навыкі, уменне.

Практычная школа акцёрскага майстэрства.

4. Які мае адносіны да жыццёвага вопыту, рэальных патрэбнасцей.

Нічога не разумець у практычным жыцці.

5. Дзелавіты, які ўмее разбірацца ў практычных, жыццёвых справах.

П. чалавек.

6. Выгадны, зручны ў справе, эканомны.

П. метад.

7. Па сутнасці, на справе.

Практычна (прысл.) здаровы.

|| наз. практы́чнасць, -і, ж. (да 4—6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Крэс́ла1 ’прадмет мэблі’ (ТСБМ, Касп., Сцяшк., Бяльк.). Укр. крісло, рус. кресло, ст.-рус. кресло ’тс’, ст.-польск. krzesło, чэш. křeslo, славац. kreslo ’тс’. Практычная адсутнасць паўднёваславянскіх паралелей вельмі ўскладняе рэканструкцыю. Першапачатковым значэннем трэба лічыць ’рамачная ці плеценая канструкцыя’. Параўн. крэсла2, крэсла3, крэсла4 (гл.) і кросна (гл.). Паралелізм гэтых форм і значэнняў у балтыйскіх і славянскіх мовах супярэчыць гіпотэзе аб запазычанні са славянскіх у балтыйскія ці наадварот (параўн. Трубачоў, 12, 128 і Тапароў, L–K, 180–182). У лік балтыйскіх лексем, якія параўноўваюцца са славянскімі, уваходзяць ст.-прус. creslan (марфалагічны адэкватнае прасл. kreslo), літ. krė́slas, лат. kresls ’тс’. Улічваючы ‑slo‑суфіксацыю, можна сцвярджаць аб існаванні прасл. *kresiti, kresati ў значэнні ’ткаць’. Параўн. ст.-грэч. κρόκη ’уток’ κρέχω ’тку’. Але ўсё гэта вельмі праблематычна, паколькі цяжка зразумець знікненне ўсіх слядоў дзеяслова ў балтаў і славян.

Крэ́сла2 ’верхняя задняя частка штаноў’ (Янк. II), ’рамбавідная ўстаўка паміж калашынамі штаноў’ (Малч., Жыв. сл., Ян., Маш.). Укр. кресло ’тс’. Да крэсла1 (гл.).

Крэ́сла3 ’прарэх, шырынка’ (Нар. словатв., Нар. сл., Шатал., Сцяшк.). Гл. крэсла2.

Крэ́сла4 ’прамежнасць паміж заднімі нагамі жывёліны’ (Жыв. сл.). Гл. крэсла2.

Крэ́сла5 ’дошка ў прасніцы, на якой сядзіць пралля’ (Сцяшк. Сл., Шатал.). Гл. крэсла1.

Крэ́сла6 ’частка калёс, якая накладваецца на пярэднюю вось’ (Сцяшк. Сл., Шатал.). Гл. крэсла1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пыта́нне, ‑я, н.

1. Зварот да каго‑н., які патрабуе адказу, тлумачэння і пад. Адказаць на пытанне. □ Маці закідала сына пытаннямі, плакала і смяялася. Колас. Жанчына падышла бліжэй І ўважліва паглядзела на Мішу. — А ты хто такі? На гэтае простае пытанне Міша чамусьці не змог адказаць адразу. Жычка.

2. Практычная або тэарэтычная задача, якая патрабуе вырашэння; праблема. Аграрнае пытанне. Нацыянальнае пытанне. Абмеркаваць надзённае пытанне. □ Сялянскае пытанне, вучылі М. Г. Чарнышэўскі і М. А. Дабралюбаў, можа быць вырашана толькі рэвалюцыйным шляхам, шляхам узброенага паўстання. Ларчанка. // Справа, аб’ект абмеркавання, увагі. Наташа ведала, гэта памочнік Паўла Пятровіча і што ён пачне абавязкова распытваць, па якому пытанню яна хоча бачыць сакратара. Шамякін.

3. толькі мн. (пыта́нні, ‑яў). Як састаўная частка назваў некаторых часопісаў, зборнікаў, артыкулаў, прысвечаных пэўнай галіне ведаў. «Пытанні мовазнаўства». «Пытанні перакладу».

•••

Адкрытае пытанне — нявырашанае пытанне.

Жаночае пытанне — пытанне аб становішчы жанчыны, жаночай працы, роўнасці жанчын у грамадзянскіх правах з мужчынамі.

Рытарычнае пытанне — стылістычны прыём у мове: сцверджанне ў форме пытання.

Балючае пытанне — надзённая, неабходная, але цяжкая для вырашэння задача.

Пытанне жыцця або смерці — пра што‑н. вельмі важнае.

Ставіць пытанне рубам гл. ставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)