проверте́ть сов., разг. пракруці́ць, мног. папракру́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напракру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Пракруціць, прасвідраваць вялікую колькасць чаго‑н. Напракручваць дзірак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проверну́ть сов.

1. в разн. знач. пракруці́ць, мног. папракру́чваць;

проверну́ть ды́рку пракруці́ць дзі́рку;

проверну́ть мя́со пракруці́ць мя́са;

2. (быстро сделать что-л.) перен., прост. правярну́ць;

проверну́ть де́ло правярну́ць спра́ву;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пробура́вить сов. прасвідрава́ць, мног. папрасвідро́ўваць, пракруці́ць, мног. папракру́чваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

просверли́ть сов. прасвідрава́ць, мног. папрасвідро́ўваць, пракруці́ць, мног. папракру́чваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папракру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пракруціць у многіх месцах (дзіркі і пад.). [Наздрэйка:] «Братка, дай свярдзёлка. Граблі раблю, дык няма чым дзіркі папракручваць». Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракру́чаны

1. провёрнутый, просверлённый, пробура́вленный;

2. прокру́ченный;

1, 2 см. пракруці́ць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прокружи́ть сов.

1. (некоторое время) пракруці́ць;

2. (проблуждать) пракружы́ць; (проплутать) праблука́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзі́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Невялікая адтуліна, шчыліна, праём у чым-н.

Зацыраваць дзіркі ў шкарпэтках.

Пракруціць дзірку ў дошцы.

2. Пра глухі, далёкі населены пункт (разм.).

3. мн., перан. Тое, што патрабуе выдаткаў.

У гаспадарцы многа дзірак.

(Патрэбна) як у мосце дзірка (разм., іран.) — пра што-н. непатрэбнае.

Дзірка ад абаранка (разм.) — нічога, пустое месца.

|| памянш. дзі́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

брусо́к, ‑ска, м.

1. Памянш. да брус (у 1, 2 знач.). [Майстар] бярэ чатырохкантовы брусок жалеза і тлумачыць, якім чынам і дзе тут трэба пракруціць навылётны канальчык. Кулакоўскі. Стаяў асобна ў місцы скорам Сяго-таго для верашчакі. Хоць невялікія прысмакі — Цыбуля, перчык, ліст бабкоў Ды сальца некалькі брускоў. Колас.

2. Тачыльны, шліфавальны камень, звычайна ў форме плоскага прадаўгаватага чатырохгранніка. Шліфоўка інструментаў — рэч і не простая і не звычайная. Трэба ведаць, які брусок — ці цвёрды, ці мяккі, ці гладкі, ці крупчаты — пад[ы]ходзіць да кожнага начыння. Бядуля. Гаспадар на ганку точыць бруском сякеру. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)