прокати́ть сов.
1. (передвинуть катя) перакаці́ць;
2. (покатать на чём-л.) пракаці́ць, праве́зці;
3. (быстро проехать) разг. прае́хаць;
экипа́ж прокати́л ми́мо о́кон экіпа́ж прае́хаў мі́ма ако́н;
4. перен. (не избрать), разг. пракаці́ць, правалі́ць;
5. перен. (подвергнуть критике), разг. прабра́ць, пракаці́ць;
прокати́ть в газе́те прабра́ць (пракаці́ць) у газе́це;
◊
прокати́ть на вороны́х пракаці́ць на вараны́х;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абкаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак., што.
1. Пракаціць што-н. вакол чаго-н. (сыпкім, вязкім).
А. абруч вакол слупа.
2. Аб’ехаць, праехаць пэўную тэрыторыю (разм.).
Абкаціў паўраёна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вараны́ вороно́й;
◊ пракаці́ць на ~ны́х — прокати́ть на вороны́х
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прака́тваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пракатаць 1.
прака́тваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пракаціць, пракатаць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праката́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго (што).
1. Тое, што і пракаціць (у 2 знач.).
2. Пакатаць які-н. час.
П. дзве гадзіны дзяцей на лодцы.
|| незак. прака́тваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ве́трык, ‑у, м.
Памянш.-ласк. да вецер; невялікі, слабы вецер. Ад сажалак павяваў вільготны свежы ветрык. Чарнышэвіч.
•••
З ветрыкам пракаціць — на вялікай хуткасці правезці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абкаці́ць, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; зак., каго-што.
1. Пракаціць што‑н. вакол чаго‑н.
2. Разм. Аб’ехаць, праехаць пэўную тэрыторыю. [Дырэктар МТС:] — Абкаціў паўраёна. Работа ідзе як лепш не трэба. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прако́чаны
1. прока́ченный;
2. прока́ченный, провезённый;
3. разг. прока́ченный, прова́ленный;
1-3 см. пракаці́ць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
праката́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Спец. Падвергнуць пракатцы. Пракатаць жалеза.
праката́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Тое, што і пракаціць (у 2 знач.). — Дзядзечка Пракатайце! — чуюцца праз шум матора воклічы дзяцей. Гамолка.
2. Катаць каго‑н. некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. правёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; заг. правязі; зак., каго-што.
1. Перамясціць, перавезці каго‑, што‑н. На лёгкай пралётцы аканом ціхенька правёз пана графа па лясных дарогах. Лобан.
2. Перавезці з сабой.
3. Пракаціць, пакатаць каго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)