Прако́ша ’пакос’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад пракос або пракасіць з суф. -ja.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прако́с ’адлегласць паміж радамі скошанай травы (або збожжа)’ (ТСБМ), проко́с ’тс’ (ТС), ’радок скошанай травы’ (Шат., Сл. ПЗБ). Бяссуфіксны дэрыват ад пракасіць < касіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адкасі́ць, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак.

1. Пракасіць каля чаго‑н. Адкасіць ад мяжы.

2. Адпрацаваць на касьбе за што‑н. [Мышкін:] — Улетку ці адажне жонка, ці сам адкосіш, няхай ужо, па-суседску разлічымся. Галавач.

3. Перастаць касіць, зрабіўшы норму або страціўшы сілы.

4. Пакасіць пэўны час. Тры дні адкасіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)