проката́тьсяII сов. (проездить какое-то время) праката́цца; прае́здзіць, правазі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ад’е́здзіць, ‑езджу, ‑ездзіш, ‑ездзіць; зак.

1. Праездзіць некаторы час. Ад’ездзіць пяць гадзін на кані.

2. Перастаць ездзіць; страціць магчымасць ездзіць. Машына ад’ездзіла сваё.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нае́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

1. і без дап. Праездзіць нейкі час. На гэтай машыне доўга не наездзіш. // Разм. Ездзячы, праехаць пэўную колькасць кіламетраў. Шафёр наездзіў сто тысяч кіламетраў.

2. Частай яздой пракласці, утрамбаваць дарогу. Наездзіць шлях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дае́здзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

1. Праездзіць на чым‑н. да якога‑н. часу. Даездзіў на машыне да вясны, а потым перасеў на трактар.

2. каго-што. Працяглай, частай яздой давесці да непрыгоднасці. Зусім даездзіў калёсы, // Заездзіць. Даездзілі каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прое́здить сов.

1. разг. прае́здзіць;

прое́здил мно́го денег прае́здзіў шмат гро́шай;

прое́здили два часа́, оты́скивая доро́гу прае́здзілі дзве гадзі́ны, шука́ючы даро́гі;

2. (о лошади — выездить) спец. аб’е́здзіць;

3. (о лошади — не дать застояться) спец. прае́здзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)