Прамышлёны ’кемлівы’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад *пра‑ мысліць: апошняе, магчыма, з польск. przemyślećпрадумаць, абдумаць’. Параўн. яшчэ і польск. przemyślność ’кемлівасць, вынаходлівасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыду́маны

1. приду́манный;

2. приду́манный, вы́думанный, сочинённый, измы́шленный;

3. примы́шленный;

1-3 см. праду́маць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абмеркава́ць, ‑мяркую, ‑мяркуеш, ‑мяркуе; зак., што.

Калектыўна абгаварыць што‑н.; прааналізаваць і зрабіць вывады. Яны прыйшлі на з’езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя узняць. Танк. // На адзіноце дэталёва прадумаць, усё ўлічыць. [Марына Паўлаўна:] — Я не ведаю... Здаецца, усё я абдумала, абмеркавала... Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сюжэ́т, ‑а, М ‑жэце, м.

Сукупнасць звязаным паміж сабой дзеянняў, падзей, у якіх раскрываецца асноўны змест мастацкага твора і характары дзеючых асоб. Большасць апавяданняў Змітрака Бядулі не мае развітога сюжэта. Каваленка. // Тэма, прадмет, што паказваецца ў карціне, музычным творы і пад. Настаўнік паведамляе вучням тэму і мэту ўрока і прапануе ім разгледзець малюнкі.., прадумаць пытанні пад малюнкамі і сюжэт серыі малюнкаў. Самцэвіч. // Разм. Тэма, прадмет (размовы і пад.).

[Фр. sujet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́мысел ’здабыванне звяроў, птушак лоўляй, паляваннем’, ’занятак, рамяство як крыніца сродкаў існавання’ (ТСБМ), прамы́сл ’прамысловасць; занятак, рамяство’ (Стан.), ст.-бел. промыслъ ’клопат, апека, нагляд’. Паводле Крамко (Гіст. Лекс., 245), неалагізм XIX ст. Рус. про́мысел ’тс’ < промыслить, прамышлять ’здабыць (здабываць), абзавесціся (абзаводзіцца) нечым’, далей да мысль (Фасмер, 3, 375); укр. про́мисел, про́мисл ’вытворчасць, здабыванне’ (< *promyslъ, ЕСУМ, 4, 597), польск. przemysł ’прыкідка, хуткая рэакцыя; індустрыя’ (< przemyslićпрадумаць, прыкінуць’, Банькоўскі, 2, 871–872); чэш. průmysl ’знаходлівасць, ініцыятыва, індустрыя’ (з рус. промысел, Махэк₂, 488), славац. priemyselчэш.). Запазычанне або калька з рускай, дзе, відаць, з ц.-слав. промыслъ, сінонім провидѣние ’божая ласка, клопат’ (паводле БЕР, 5, 760, — з рус.); усходнеславянская форма захавалася ў назве горада Перемышль (Банькоўскі, 2, 871). Неаславянізм, што калькуе ням. Industrie?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)