мініяцюрызава́ць

‘прадставіць (прадстаўляць) што-небудзь у мініяцюры’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. мініяцюрызу́ю мініяцюрызу́ем
2-я ас. мініяцюрызу́еш мініяцюрызу́еце
3-я ас. мініяцюрызу́е мініяцюрызу́юць
Прошлы час
м. мініяцюрызава́ў мініяцюрызава́лі
ж. мініяцюрызава́ла
н. мініяцюрызава́ла
Загадны лад
2-я ас. мініяцюрызу́й мініяцюрызу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час мініяцюрызава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прадстаўля́цца несов.

1. (при знакомстве) представля́ться, называ́ться;

2. страд. представля́ться; называ́ться; см. прадстаўля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Рацымо́нія ’цырымонія’, сюды ж вытворнае з пашырэннем семантыкі рацымо́ницьцапрадстаўляць рацыі’, жарт. ’цырымоніцца’ (Нас.). Трансфармацыя цырымонія (гл.) пад уплывам рацыя, рацэя (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Празантава́ць ’ганіць, ганьбаваць’ (Юрч.), ’абгаворваць’ (лях., Сл. ПЗБ). сюды ж празеліт, прэзент ’віднае месца’ (карэл., в.-дзв., Сл. ПЗБ), празентавацца ’хваліцца’ (ашм., Сл. ПЗБ). З польск. prezentowaćпрадстаўляць, рэкамендаваць, знаёміць’ (там жа), што з лац. praeseniāreпрадстаўляць, паказваць у наяўнасці’, сучаснае франц. presenter, ням. präsentieren ’тс’. Гл. прэзентаваць, прэзент. Ст.-бел. презентация (1605 г.) < польск. prezentacja (Булыка, Запазыч., 258). Адмоўнае адценне мае іранічны характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рапартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак.

Прадставіць (прадстаўляць) рапарт, далажыць (дакладваць) вышэйшай інстанцыі, начальству аб чым‑н. [Даніла] падыходзіць да Скібы і рапартуе: «Таварыш камісар! Партызанскі атрад баявую задачу выканаў». Крапіва. // Даваць справаздачу аб выкананні ўзятых на сябе абавязацельстваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знаёміць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; незак., каго-што.

1. Рабіць знаёмым каму‑н.; прадстаўляць аднаго другому (другім). Паходня на гэты раз ахвотна знаёміў Зараніка з людзьмі, шмат паказваў і расказваў, але асаблівай прыязнасці да сябе Заранік не адчуваў. Хадкевіч.

2. з чым. Даваць каму‑н. звесткі аб чым‑н. Знаёміць з рашэннямі партыі. Знаёміць з творчасцю пісьменніка. Знаёміць экскурсантаў з экспанатамі музея.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадстаўле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прадстаўляць — прадставіць і прадстаўляцца — прадставіцца.

2. Пісьмовая заява, пісьмовы даклад у вышэйшую інстанцыю. У прадстаўленні гродзенскага губернатара на імя віленскага генерал-губернатара ад 15 красавіка 1862 г. паведамляецца, што акружны генерал 9‑й акругі ўнутранай варты прыслаў яму пракламацыю «Што трэба рабіць войску». Лушчыцкі.

3. Тэатральны спектакль. Вечарам у клубе было прадстаўленне. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

представля́ть несов.

1. (подавать, приводить доказательства, справки и т. п.) падава́ць; прыво́дзіць; пака́зваць, прадстаўля́ць; прад’яўля́ць;

представля́ть спи́ски падава́ць спі́сы;

представля́ть на рассмотре́ние, утвержде́ние падава́ць на разгля́д, зацвярджэ́нне;

представля́ть соображе́ния прыво́дзіць (падава́ць) меркава́нні;

2. (доставлять в какое-л. место) дастаўля́ць; ста́віць;

представля́ть свиде́телей к допро́су дастаўля́ць (ста́віць) све́дак на до́пыт;

3. (знакомить, рекомендовать) знаёміць (каго, з кім), рэкамендава́ць; прадстаўля́ць (каго, каму);

представля́ть педагоги́ческому сове́ту но́вого преподава́теля рэкамендава́ць (прадстаўля́ць) педагагі́чнаму саве́ту но́вага выкла́дчыка;

представля́ть това́рища отцу́ знаёміць тава́рыша з ба́цькам;

4. (к ордену, награде и т. п.) прадстаўля́ць;

5. (изображать) малява́ць, пака́зваць, выво́дзіць;

представля́ть кого́-л. в смешно́м ви́де малява́ць (пака́зваць) каго́е́будзь у сме́шным вы́глядзе;

а́втор представля́ет свои́х геро́ев… а́ўтар малю́е (пака́звае, выво́дзіць) сваі́х геро́яў…;

6. (вызывать что-л., причинять) выкліка́ць; прычыня́ць; (составлять) склада́ць; (являться) з’яўля́цца;

э́та рабо́та не представля́ет больши́х затрудне́ний гэ́та рабо́та не выкліка́е (не склада́е) вялі́кіх ця́жасцей;

7. (принимать на себя образ кого-, чего-л.) прыкі́двацца (кім, чым), стро́іць з сябе́;

представля́ть сумасше́дшего прыкі́двацца вар’я́там, стро́іць з сябе́ вар’я́та;

8. (давать представление) театр. пака́зваць;

представля́ть сце́ну из но́вой пье́сы пака́зваць сцэ́ну з но́вай п’е́сы;

9. (воображать) уяўля́ць, прадстаўля́ць;

вы представля́ете себе́ таку́ю карти́ну? вы ўяўля́еце сабе́ такі́ малю́нак?;

10. (являться) з’яўля́цца; (быть) быць; (представлять собой) з’яўля́цца, уяўля́ць; (составлять) склада́ць, станаві́ць;

слу́жба в а́рмии представля́ет почётную обя́занность гра́ждан слу́жба ў а́рміі з’яўля́ецца пачэ́сным абавя́зкам грамадзя́н;

он представля́ет собо́й воплоще́ние че́стности ён з’яўля́ецца ўвасабле́ннем сумле́ннасці;

э́то представля́ет большу́ю це́нность гэ́та ўяўля́е (склада́е) вялі́кую кашто́ўнасць;

11. (быть представителем) прадстаўля́ць;

представля́ть интере́сы коллекти́ва прадстаўля́ць інтарэ́сы калектыву.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Про́башч ’ксёндз, які стаіць на чале парафіі’ (ТСБМ, Сцяшк., Сл. ПЗБ), про́баш ’тс’ (Сл. ПЗБ), про́баршч ’плябан (у касцёле)’ (ашм., Стан.). Запазычанне з польск. proboszcz ’тс’. Ужо ст.-бел. пробощь (проборщъ) ’прыхадскі ксёндз’ (1474) < ст.-польск. proboszcz, якое праз ст.-чэш. probošt узыходзіць да ст.-в.-ням. probōst (Булыка, Лекс. запазыч., 174) і, далей, да лац. prōpositus ’які прадстаўлены’ < proponereпрадстаўляць’ (гл. Голуб-Ліер, 394). Таго ж паходжання і ст.-рус. пробощь, пребощь (з XIII ст.) ’прэлат каталіцкай саборнай капітулы, ігумен’, ’ксёндз’. Гл. яшчэ Міклашыч, 264; Брукнер, 457; Голуб-Копечны, 294; Фасмер, 3, 371; Банькоўскі, 2, 777–778.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарні́ць, чарню, чэрніш, чэрніць; незак.

1. што. Рабіць чорным; фарбаваць у чорны колер. Сам думаю пра Ніну: як яна будзе прыбіраць мой пакойчык, глядзецца ў люстэрка і чарніць бровы ці прычэсваць валасы... Мыслівец. // Забруджваючы дымам, куродымам, чадам і пад., рабіць чорным што‑н. Два коміны цеплавой электрастанцыі дымам чарнілі шэрае неба. Грамовіч.

2. перан.; каго-што. Няславіць, ганьбаваць, прадстаўляць у дрэнным выглядзе каго‑, што‑н. Адзін толькі кульгавы Базыль, сусед іхні, заўсёды чарніў Алёшку перад людзьмі. Якімовіч. «Які ж ты кусачы, — прыслухоўваючыся да .. фальцэту [Барабанава], не без злосці думаў Рудчанка. — Усё чэрніш. Хочаш паказаць, што ў нас усё дрэнна». Сіўцоў.

3. што. Пакрываць чэрню ​2. Чарніць сярэбраныя вырабы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)