прайсці́ся, прайду́ся, про́дзешся, про́йдзецца; прайшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; прайдзіся; зак.

1. Прайсці крыху або не спяшаючыся, зрабіць некалькі крокаў, прагуляцца.

П. па кабінеце.

2. Пратанцаваць (разм.).

П. ў танцы.

3. па чым. Зрабіць што-н. або падвергнуць якой-н. апрацоўцы; дакрануцца (у адпаведнасці са знач. наступнага назоўніка; разм.).

П. фуганкам па дошцы.

Трэба яшчэ раз п. па рукапісе.

|| незак. прахо́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прашпацырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Прайсці павольнай хадою; прагуляцца. Алесь прыязджаў з жонкаю ды з дз[е]цьмі, дык яму, Яўсею, кожны раз у свята ці надвячоркам, калі на вуліцы поўна людзей, хацелася прашпацыраваць з сынам і нявесткаю, каб усе ў сяле паглядзелі на яго ўдачу. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прайсці́ся, прайдуся, пройдзешся, пройдзецца; пр. прайшоўся, ‑шлася, ‑шлося; заг. прайдзіся; зак.

1. Зрабіць некалькі крокаў; прагуляцца. [Рэдактар] устаў з-за стала, прайшоўся па кабінеце, потым сеў на крэсла насупроць Зараніка. Хадкевіч. // Пратанцаваць. Надышла чарга і да Ганкі: яе прымусілі танцаваць «Лявоніху», і, саромеючыся, яна прайшлася ў танцы па хаце. М. Стральцоў. / у вобразным ужыв. Вецер прайшоўся па соснах — Па клавішах залатых. Іверс.

2. Падвергнуць якой‑н. апрацоўцы, якому‑н. уздзеянню паверхню чаго‑н. Учора зранку нават так было: задумаўся [Антон] і не заўважыў, як фуганкам залішне прайшоўся. Пальчэўскі.

3. Разм. Хутка правесці рукой па чым‑н. Каля клуба, відаць, на ганку, нехта прайшоўся па нізкіх ладах баяна. Ракітны. Падаючы .. [паштальёну] хлеб, яна адарыла яго такой усмешкай, што ён палічыў патрэбным яшчэ раз прайсціся па сваіх вусах. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)