сарда́р, ‑а, м.

1. У Афганістане і Іране — правадыр племені, уплывовы саноўнік.

2. У некаторых краінах Усходу — галоўнакамандуючы войскамі.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

князь, -я, мн. князі́, -ёў, м.

1. Правадыр войска і правіцель феадальнай манархічнай дзяржавы або асобнага ўдзельнага княства.

Полацкі к.

2. Тытул такіх асоб, які перадаваўся ў спадчыну або прысвойваўся царом як узнагарода, а таксама асоба, якая мела такі тытул.

|| пагард. князёк, -зька́, мн. -зькі́, -зько́ў, м.

|| прым. кня́жацкі, -ая, -ае.

К. палац.

К. тытул.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плебе́йства, ‑а, н.

1. зб. Плебеі (у 1 знач.). Мюнцэр узняўся на грэбені нямецкай рэфармацыі як правадыр і выразны інтарэсах сялянства і плебейства. Алексютовіч.

2. Плебейскае паходжанне.

3. Уст. Уласцівыя плебею манеры паводзін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыхт, ‑у, М ‑хце, м.

Разм. У выразе: рыхт у рыхт — таксама, дакладна так або такі самы, дакладна такі. На крок за .. [Іванам] двое спадарожнікаў, такіх жа барадатых .. і ўзброеных рыхт у рыхт, як іхні правадыр, моўчкі пазіралі на пазаміраўшых ад цікавасці вучняў. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасту́х ’той, хто пасе статак’ (ТСБМ, Яруш., Юрч., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), ’статак’ (Юрч.). Укр., рус. пасту́х, польск. pastuch, чэш. pastuch(a) > балг. пастух ’пастух’; славен. pastúh ’каварны чалавек’; ’жарабец’, серб.-харв. па̀стух, макед. пастув, н.-луж. устар. pastuch ’тс’, ст.-слав. пастоухъ ’пастух, правадыр’. Прасл. pastuxъ утворана ад дзеяслова pasti ’пільнаваць, даглядаць скаціну на пашы’ і pasti ’coire (cum equa)’ пры дапамозе суфікса ‑uxъ, пашыранага экспрэсіўным якое паходзіць ад дзеясловаў на ‑tati, ‑ъtati, напрыклад, šepъtatiрус. шепту́ха (Слаўскі, SP, 1, 74). Мсцісл. пасту́х, пусту́х ’статак’ звязваецца са значэннем ’жарабец (як самец, правадыр статку)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чырванасця́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Чырванасцяжны полк. // Які атрымаў пераходны чырвоны сцяг. Мы разумеем, што працуе чырванасцяжная ўдарная брыгада, і мы крычым ёй калектыўнае прывітанне. Галавач.

2. Які складаецца, састаўлены з чырвоных сцягоў. Чырванасцяжнае, вольнае Зарыва ўдоўж і ўшыр... Стомлена выйшаў са Смольнага На вуліцу правадыр. Грачанікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прарані́ць, ‑раню, ‑роніш, ‑роніць; зак., што (са словамі «гук», «слова» і пад.).

Вымавіць, сказаць. Хлопчык слова не прароніць, Дзеду ў вочы ён глядзіць. Колас. Свядома ці несвядома грозна-ўрачысты правадыр і ўсемагутны шаман прараніў адно слова... па-польску. Брыль. Ліда Пятроўна папрасіла, каб выказваліся. Ніхто не прараніў ні слова. Каваль.

•••

Не прараніць слязы — не заплакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ро́тмістр ’афіцэрскі чын у кавалерыі, які адпавядае капітану ў пяхоце’, ’асоба ў гэтым чыне’ (ТСБМ), ст.-бел. ротмистръ ’камандзір роты’ (1507 г.) < ст.-польск. rotmistrz < ст.-в.-ням. rotemeisier (Булыка, Лекс. запаз., 62) альбо з с.-н.-ням. rotmesterправадыр, верхавод, завадатар’ (Праабражэнскі, 2, 217; Фасмер, 3, 507).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

князь, ‑я; мн. князі, ‑ёў; м.

1. Правадыр войска і правіцель вобласці ў феадальнай Русі. Маскоўскі князь. Полацкі князь.

2. Тытул, які перадаваўся ў спадчыну патомкам такіх людзей або прысвойваўся ўказам цара як ўзнагарода. // Асоба, якая мела гэты тытул.

•••

Вялікі князь — а) старшы з удзельных князёў у Старажытнай Русі; б) тытул сына, брата або ўнука рускіх цароў; асоба, якая мела гэты тытул.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нача́льнік ’хто кіруе, загадвае чым-небудзь’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, Некр. і Байк., БРС, ТСБМ), параўн.: nastaulaju naczalnikam nad waŭkami (Пятк. 2, 144), укр., рус. нача́льник ’тс’, польск. naczélnik ’хто стаіць на чале, кіраўнік, правадыр’, чэш. načelnik ’тс’, славац. načelnik, славен. načelnik, серб.-харв. на́челник, балг. нача́лник, макед. началник. Са ст.-слав. начѧльникъправадыр, кіраўнік’ ад начѧло ’пачатак’, параўн. рус. под нача́лом ’пад кіраўніцтвам’; для шэрагу славянскіх моў дапускаецца змяшэнне асноў načęti, načьnǫ ’пачаць’ і čelo ’лоб, пярэдняе месца’ (гл. чало), параўн. на чале, польск. na czele, славен. na čelu ’на першым месцы, пад кіраўніцтвам’, гл. Бязлай, 2, 210; Махэк₂, 97 і інш.; параўн. таксама польск. naczelnik ’павязка на лоб; рамень у вуздэчцы, што знаходзіцца на ілбе ў каня’, якое разам з naczelnik ’загадчык, кіраўнік, камандзір’ выводзяць ад czoło, гл. Брукнер, 80; Варш сл., 3, 24.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)