чычэро́не, нескл., м.

Уст. Праваднік, які дае тлумачэнні пры аглядзе памятных мясцін, музеяў і пад.

[Іт. cicerone.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проводни́кI прям., перен. правадні́к, -ка́ м.;

проводни́ки электри́чества физ., техн. праваднікі́ электры́чнасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

электро́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Праваднік, пры дапамозе якога частка электрычнага ланцуга, што ўтвараецца правадамі, злучаецца з часткай ланцуга, што праходзіць у неметалічным асяроддзі (вадкасці, газе і інш.).

Дадатны э. (анод). Адмоўны э. (катод).

2. Элемент канструкцыі, па якім куды-н. падводзіцца электрычны ток.

Зварачны э.

|| прым. электро́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антэ́на, ‑ы, ж.

Праваднік або сістэма праваднікоў, якія служаць для выпраменьвання радыёхваль у час радыёперадачы або для іх улоўлівання ў час прыёму. Антэна перадатчыка. Прыемная антэна. Рамачная антэна.

[Ад лац. antenna — мачта.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Правады́р ’ідэйны, палітычны кіраўнік партыі, клана’, ’той, хто кіруе племям, войскам, атрадам’ (ТСБМ, Гарэц.). Укр. провода́рь, проводи́рьправаднік, важаты’. Ад праводзіць з усх.-слав. суф. *‑yrʼ, параўн. павадыр. Меркаванні Кюнэ (Poln., 90) пра польскі ўплыў беспадстаўныя, гл. Банькоўскі, 2, 796.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́бель, ‑лю, м.

Герметычна ізаляваны праваднік (або некалькі такіх праваднікоў у адной ахоўнай абалонцы), які служыць для падводнай і падземнай перадачы электрычнай энергіі, для сігналізацыі, сувязі і пад. Электрычны кабель. Тэлефонны кабель.

[Гал. kabel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Канду́ктарправаднік’ (ТСБМ, Яруш.). Паводле Фасмера (2, 310), у рус. мове — праз польск. або з ням. Калі прыняць першае, дык у бел. мову прыйшло з польск. konduktor, якое з франц. conducteur ’тс’ з ад’ідэацыяй да с.-лац. conductor, conducere ’зводзіць, пераводзіць’ (Слаўскі, 2, 410; Шанскі, 2 (К), 256).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

электро́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Праваднік у выглядзе пласцінкі, стрыжня, шара і пад., праз які электрычны ток уводзіцца ў вадкасць або газ. Дадатны электрод. Адмоўны электрод. // Дэталь машыны, якая падводзіць ток да частак, што апрацоўваюцца пры электразварцы або рэзцы.

[Ад слова электра... і грэч. hodós — дарога.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гід, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Праваднік-прафесіянал, які абслугоўвае турыстаў. Я люблю знаёміцца без гідаў, Без ніякіх там праваднікоў З новым горадам ці краявідам, Плошчай, гмахам, засенню садоў. Танк.

2. Даведнік для падарожнікаў і турыстаў з указаннем славутых мясцін.

[Фр. guide.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суправаджа́ючы,

1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад суправаджаць.

2. у знач. наз. суправаджа́ючы, ‑ага, м. Той, хто суправаджае каго‑, што‑н. з мэтай аховы, канваіравання або як праваднік. Камандзір злучэння прапанаваў яму суправаджаючых да Бярэзіны, але Валодзя адмовіўся. Федасеенка.

3. Дзеепрысл. незак. ад суправаджаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)