прохва́тываться страд.

1. прайма́цца, прабіра́цца;

2. прайма́цца, прабіва́цца, праціна́цца;

3. прахо́плівацца, прахва́твацца, прабіра́цца; см. прохва́тывать 1, 2, 4;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прораба́тываться страд.

1. прапрацо́ўвацца;

2. прабіра́цца; см. прораба́тывать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падхрабры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Паддаць сабе храбрасці, духу; падбадзёрыць. Салдат падхрабрыўся, падкруціў вусы і пачаў прабірацца бліжэй да палаца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шы́цца¹, шы́юся, шы́ешся, шы́ецца; незак. (разм.).

1. Лезці, прабірацца і пад. ў вузкае месца, туды, дзе цесна; хавацца куды-н.; пранікаць, залазіць куда-н.

Ш. ў натоўп.

Куры шыюцца ў крапіву.

2. перан. Старацца быць падобным на каго-н., прыкідвацца кім-н.

Ш. ў дурні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацяро́б, ‑у, м.

Дзялянка выкарчаванага лесу. Лепей за ўсё прабірацца дарогай паўз лес, праз старыя пацяробы. Лынькоў. На пацяробе за ракою бразгае спутаны конь бляшаным званком. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ты́шчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; незак.

Разм. Пралазіць, прабірацца з цяжкасцю; лезці куды‑н. Няхутка задрамаў... Чую, што нехта пад коўдру тышчыцца. Мыслівец. То перад вачыма, то тамака вунь, уводдалі — тышчылася вясенняе зяленіва, лезла напралом. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўзко́м, прысл.

Прыпадаючы тулавам да паверхні, паўзучы. Да пярэдняга краю прыйшлося прабірацца то паўзком ад ямкі да ямкі, то перабежкамі. Мележ. Толькі паўзком, па-пластунску, можна было пераадолець кіламетровы прамежак ад узлесся да першых вясковых хлявоў. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

протира́ться

1. праціра́цца; прашаро́ўвацца;

2. (пробираться с трудом) прост. прапіха́цца, прабіра́цца, прадзіра́цца; см. протере́ться;

3. страд. праціра́цца; прашаро́ўвацца; см. протира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кара́скацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Тое, што і карабкацца. Нехта таропка караскаўся на бярозу, каб спрытней сачыць за самалётамі. Лынькоў. // З цяжкасцю прабірацца праз што‑н., выбірацца адкуль‑н. [Хлопцы] праціскаліся, караскаліся, скакалі з купіны на купіну, загразалі, выцягвалі адзін аднаго, пакуль... зноў не ўбачылі возера. Маўр. Трактары караскаліся ўгору і буксавалі... Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. З намаганнем пранікнуць, прабірацца куды‑н.; уціснуцца. Але вось паказаўся з-за рога аўтобус, усе разам кінуліся да яго, некаторы час ціскаліся ў дзвярах і нарэшце ўпхнуліся ўсярэдзіну. Курто. // перан. Умяшацца ў што‑н., улезці. — Вечна ты ўпхнешся! — накінуўся [Сяргей] на Гарыка і Руля. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)