вы́маліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.
Дамагчыся чаго‑н. настойлівай просьбай; выпрасіць. Вымаліць прабачэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праба́члівы, ‑ая, ‑ае.
Які выражае прабачэнне, просьбу аб прабачэнні. — А вы ўсё тут жывяце? — ціхім і нейкім прабачлівым тонам прамовіла Ніна Пятроўна. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выбача́ць ’дараваць, прабачаць’ (Нас., Грыг., Яруш., Шпіл., Касп., Гарэц., Байк. і Некр., Бір. Дзярж., БРС, КТС), выбачэ́нне ’прабачэнне’ (Нас., Яруш., Гарэц., Байк. і Некр., БРС), выбачанне ’літасць’ (Нас.), укр. вибача́ти ’дараваць, прабачаць’, вибачення ’прабачэнне’. З польск. wybaczać ’тс’, wybaczenie ’прабачэнне’, wybaczanie ’тс’, што ў сваю чаргу ад baczyć ’звяртаць увагу, глядзець пільна’. Параўн. палес. выбачиты ’выпусціць з вачэй (з поля зроку)’, г. зн. ’не глядзець, не звяртаць увагі, прабачаць’ (Булг., 194; Брукнер, 10); гл. ба́чыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
выбачэ́нне, ‑я, н.
Дараванне віны; прабачэнне. [Іван Нічыпаравіч:] — Не трэба, дачушка, выбачэння. Якімовіч. Бывае і так. Прыйдзе, накурыць, графік разаб’е, а потым назаўтра выбачэння просіць. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́прасіць, ‑прашу, ‑прасілі, ‑прасіць; зак., каго-што.
Атрымаць, дамагчыся чаго‑н. настойлівымі просьбамі. Выпрасіць прабачэнне. □ Валодзька выпрасіў, нарэшце, у рэдактара дазвол паехаць на раён. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́прасіць сов. вы́просить; вы́молить;
в. кні́гу — вы́просить кни́гу;
в. прабачэ́нне — вы́молить проще́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
проще́ние
1. (действие) дарава́нне, -ння ср. (каму, чаму); прабачэ́нне, -ння ср. (каму, чаму);
проще́ние долго́в дарава́нне даўго́ў;
2. (извинение) прабачэ́нне, -ння ср.;
◊
прошу́ проще́ния прашу́ прабачэ́ння.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пракро́чваць, пракрочываць ’грашыць’ (Нас.), прабачэнне ’пераход, перасячэнне граніцы’ (трох., Сл. ПЗБ). З польск. przekroczwać ’пераступаць; парушаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Замо́ва ’заклінанне’. Укр. замо́ва ’тс’, польск. уст. zamowa ’закляцце’, н.-луж. zamołwa ’прабачэнне, абаронная прамова’, чэш. уст. zámluva ’заказ, клятва’. Параўн. рус. паўн.-дзвін. замо́вка ’заступніцтва словам’, пецярб. замовле́ние ’замова’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *замовити > замовіць ’выклікаць мовай чароўную дзею’, утворанага ад кораня, прадстаўленага ў мова (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)