плете́ние ср.

1. (действие) пляце́нне, -ння ср.;

2. (плетёное изделие) пляце́нне, -ння ср., пляцёнка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́та, ‑ы, ДМ маце, ж.

Пляцёнка з саломы, травы і пад., якой завешваюць вокны, уцяпляюць дзверы і якую сцелюць на падлогу. Каля парога ў сталоўцы была паслана мата з саломы — выціраць ногі. Колас. Ложак стаяў не там, дзе стаіць у хаце звычайна, — яго пасунулі да самага стала, насупраць завешанага саламянай матай акна. Шамякін.

[Гал. і англ. mat.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плясця́нка ’пояс, зроблены рукамі пры дапамозе дзвюх-трох драўляных палачак’ (Нік. Очерки). У выніку кантамінацыі лексем плесці і пляцёнка (гл.). Параўн. таксама плясцёнка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́тняпляцёнка асновы’ (бяроз., Шатал.). З польск. pletnia ’пра плецены біч і іншыя пляцёнкі’ (XVII–IX стст.), якое да pleść (Банькоўскі, 2, 607), гл. плесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намэ́дрыкі ’частка збруі — пляцёнка з раменю, накладваецца на спіну каня, падтрымлівае хамут’ (Сцяц.), памёт- рыпі ’тс’ (дзятл., Сл. ПЗБ), наминдрыкі ’набадры’ (карэл., Нар. словатв.). Гл. набедрыкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́звы ’прыстасаванне, у якім носяць сена’ (пух., чэрв., ДАБМ, камент., 826), рэ́зьвы, рэ́зьвівы, рэзьвілі, ро́зьвіны, рэзьвіны, рэ́зьзіны ’тс’ (там жа) — балтызмы, параўн. rẽzgynės, rezgĩsпляцёнка, кошык’, ’сетка’ (Карскі, РФВ, 49, 20; Фасмер, 3, 461).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́нзель ‘металічныя цуглі’ (ТСБМ), ‘вуздэчка’ (Баршч.). Запазычана, магчыма, з ід. trenzl ‘цуглі’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), параўн. польск. tręnzla ‘тс’, што да ням. Trenze ‘вуздэчка’, якое, у сваю чаргу, запазычана праз гал. trensse з ісп. trenzaпляцёнка, канат’ (Duden Etumologie, 863; Фасмер, 4, 98).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́тапляцёнка з саломы, травы для ўцяплення дзвярэй, вакон ці падлогі’ (ТСБМ, Грыг., Сцяшк., Шушк., П. С., Шат., Бяльк.; КЭС, лаг.; беласт., Сл. ПЗБ), мат ’тс’ (Нас.), ’шчыток з саломы’. (ТС), віл. ма́тачына ’тс’ (Сл. ПЗБ). З польск. mata ’тс’, якое з лац. matta (праз італ. мову) (Брукнер, 325).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плётка1 ’раменны, вяровачны ці іншы бізун’ (ТСБМ; Нас.; Бяльк.; ТС; даўг., Сл. ПЗБ); ’сплецены з трох ці болей столак матуз’ (Варл.), ’нізка грыбоў’ (міёр., ЛА, 1), ’пляцёнка цыбулі’ (полац., шуміл., ЛА, 2), ’пляцёнка цыбулі’, ’матузок у фартуху’, ’сплеценая каса льну’, ’сплеценыя канцы асновы, краёў пасля датыкання’ (Сл. ПЗБ), ’каснік’ (жытк., мазыр., Мат. Гом.). Прасл. *plet‑ъka ад *plesti > бел. пле́сці (гл.).

Плётка2, плёткі ’ілжывая чутка’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Бес., Шат., Касп., Варл., Сл. ПЗБ), плёткі/cплёткі ’тс’ (Растарг.), бых. плётка ’жанчына, якая любіць хадзіць па сяле’ (ЛА, 3). З польск. plotka, plotki ’ілжывыя чуткі’, якое узыходзіць да plotka ’нешта сплеценае’ < прасл. *plet‑ъka. Сюды ж плётка, плётнік ’пляткар’ (Нас.). Семантычна суадносіцца з *plesti ’плявузгаць, гаварыць лухту’, гл. пле́сці ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засты́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стаў густым, цвёрдым пры ахалоджванні. Застылы тлушч. □ Нажом з драўлянымі тронкамі цётка адрэзала танюсенькую скібачку хлеба, паклала на яе кавалачак застылага мёду. Нядзведскі.

2. Разм. Пакрыты лёдам, прымерзлы. Тонкі лёд на застылай лужыне праламаўся, разляцеўся мокрымі ільдзінкамі. Шыцік.

3. Разм. Змёрзлы, закарчанелы ад холаду. Раечка адчула прыемную цеплыню, нават застылыя ногі ўгрэліся. Лобан. Папіскваюць застылыя на марозе канаплянкі. Лупсякоў.

4. Халодны, адубелы, спруцянелы (пра труп). Цень кратаў кладзецца, нібы пляцёнка з лучын, на застылы .. труп старога селяніна. Бядуля.

5. Нерухомы, анямелы. Застылая ўсмешка. Застылы твар. □ Саша заплюшчыла вочы, сядзела ціхая, застылая. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)