пе́гий пля́місты; (пёстрый) пярэ́сты; (рябой) рабы́;

пе́гая ло́шадь рабы́ (пярэ́сты) конь;

пе́гий пёс рабы́ саба́ка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Страка́ты ‘рознакаляровы, разнашэрсны, плямісты, пярэсты’ (ТСБМ, Нас., Касп., Варл.; астрав., шальч., вільн., Сл. ПЗБ), стрыка́ты ‘тс’ (Шымк. Собр., Ласт., Байк. і Некр., Бяльк.), строка́тый ‘масць чорная з белым або чорная, белая і чырвоная’ (Клім.), стрэка́тый (стрека́тый) ‘плямісты, пярэсты’ (Нас., Мядзв.). Укр. строка́тийплямісты; пярэсты (аб масці жывёліны)’, чэш., славац. strakatý ‘тс’. Узводзяць да рус. строка, г. зн. ‘усыпаны кропкамі’ (Фасмер, 3, 781), якое звязана чаргаваннем галосных з стрыкаць і першапачаткова значыла ‘ўкол’, параўн. строк, гл. Іншая магчымасць — з пстрака́ты (гл.), параўн. польск. pstrokaty (ад pstry, Варш. сл., гл. пёстры), што звязана з srokaty ‘тс’, суадноснае з укр. сорока́тий ‘тс’, в.- і н.-луж. srokaty ‘тс’, славен. srákast ‘тс’. Фурлан (гл. Бязлай, 3, 302) узводзіць названыя формы да прасл. *sorkъплямісты, пярэсты, рабы’ з і.-е. *ḱorkos ‘чорны, чарнявы, рабы’, ад якога паходзіць і прасл. *sorka ‘сарока’, роднасныя ст.-інд. śāráплямісты, рабы, пярэсты’. Сюды ж і стракаце́ць ‘пярэсціцца’ (ТСБМ), стракаці́зна ‘вяснушкі’ (шальч., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таланы́ ’плямы’ (Чэрн.), талані́стыплямісты’ (Чэрн., Сл. рэг. лекс.). Няясна; магчыма, да талы (гл.), г. зн. ’з праталкам’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэ́ґель ’птушка з доўгімі нагамі’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., звязана з літ. dẽglas ’стракаты, пярэсты’, dẽglis ’той, хто плямісты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́пісты1 ’галінасты’ (карэліц., лях., Сл. паўн.-зах.). Да ла́па2 (гл.).

Ла́пісты2плямісты’ (свісл., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад ла́па4 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пярэсты, рабы, плямісты, кроплясты; перапялёсы, перапялясы (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Любім ’любісцік, Levisticum officinale L. Koch.’ (Кіс.), рус. цвяр. ’ятрашнік плямісты, Orchis maculata L.’, уфімск. ’чарнакорань, Echinospermum Lappula Lehm.’ Утворана ад прыметніка лю́бы (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ім (< з прасл. ‑imъ — суфікса, які ўтварае словы са значэннем сваяцтва пабрацім, отчым).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пля́ма, пля́міна, пле́ма, плямізма, плям, пля́мка ’знак, месца на паверхні як брудны след чаго-небудзь’, ’што-небудзь ганебнае’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Шпіл., Гарэц., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Растарг.; Юрч. СНЛ; ЛА, 3); пля́мы ’абвесак’ (лаг., ЛА, 2); пляміць ’рабіць плямы’ (Бяльк.), пля́місты ’маркі, мазкі, мазісты’ (Нас., Гарэц.), плямі́сты ’з плямамі’ (даўг., Сл. ПЗБ; Растарг.), пля́мны ’заплямлены, у плямах’ (Нас.). З польск. plama ’пляма’ (Кюнэ, Poln., 87), якое узнікла ў выніку кантамінацыі польск. plana ’пляма, ганьба, загана’ (гл. пле́на2) і медыцынск. plama ’чырвоная пляма на скуры ад хваробы’, што з ням. flamme ’тс’ і ’пляма на сукенцы’ (Брукнер, 417; Банькоўскі, 2, 597).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́йба, ст.-бел. ройба: ручъниковъ осмъсотъ жомойтъскихъ ройбъ чотырыста (Булыка, Запаз., 286). Гутшміт (ZfSl, 23, 675) прывязвае гэтае слова да літ. ráibas ’каляровы, плямісты, з рабаціннем’. Руце–Дравіня (ZfSl, 26, 555–557) мяркуе, аднак, што слова ўзыходзіць да лат. raîba або raibe ’каляровая накідка, каляровая хустка’, якое было пашырана па ўсёй Латвіі і пазней распаўсюдзілася ў Летуве.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прарэ́зацца, ‑рэжацца; зак.

1. З’явіцца на паверхні чаго‑н., пачаць расці (пра зубы, рогі). Зубы прарэзаліся. Рогі прарэзаліся.

2. Разм. Пранікнуць, прабіцца праз што‑н. Бледны, плямісты месяц, што хвіліну назад быў прарэзаўся ў небе, зноў схаваўся — нырнуў, як у падушку, у хмару. Сачанка.

3. Абазначыцца, вылучыцца рэзкімі лініямі (пра маршчыны). На шырокім упартым ілбе Кліма прарэзаліся глыбокія зморшчыны. Шахавец.

4. Разм. Прагуляць у што‑н. з азартам да якога‑н. часу. [Сашка і Вэня] паклікалі добрых двух суседзяў і прарэзаліся да самага світання ў прэферанс. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)