Ляпешнік ’алешнік’, ’альховыя кусты з гразкімі месцамі і сенажатнымі лажкамі’ (слаўг., Яшк.; Касп., Мат. Гом.), ’аер’ (ТС). Укр. лепішник ’асака’, лепешни́к, лепешня́к ’чарот лясны’, рус. лепёшник ’аер, ірны корань’, Acorus calamus L.’, смал. ’зараснікі альхі’, калін. шелеп ’алешнік’ (з перастаноўкай зычных), кур.плюшчай галінасты, Sparganium ramosum Huds.’ разан. ’мальва’, ніжагар. ’падбел’, алан. лепешня́к ’нізкі вярбіннік або алешнік’, варон. лепёшечник ’трыпутнік’, сарат. ’алтэй’; польск. lepiaśnik, lepiężnik ’белакапытнік, Pelasites Mill.’, ’падбел’, якія Слаўскі (4, 166) лічыць запазычаннем з усх.-слав. моў. У зах.- і паўд.-слав. мовах (славен. lepeník, lepíš ’падбел’) з кораня lop‑/lap‑. Можна меркаваць, што тут зліліся ў адну некалькі лексем: ад ле́пест (гл.) і лексемы са значэннем ’алешнік’, запазычаныя з фін., карэльск. leppä, эст. lepp ’алешына’ (Каліма, 152; Фасмер, 2, 484).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раго́з ’балотная расліна, пухоўка Typha L., трыснёг’ (ТСБМ, Кіс.), рого́з, рого́ж ’балотная расліна з вузкімі лістамі’ (ТС); раго́ж, раго́жа, рого́жа, руго́жа, рогожа́ ’трыснёг’ (ЛА, 1; Арх. ГУ), рага́за ’чарот’ (Ян.), ’плюшчай’ (ЛА, 1), рус. рого́з, дыял. ра́гоза ’трава асака’, ’мачала’, укр. рогі́з, рогоза́, польск. rogozie ’трыснёг’, ’чарот’, в.-луж. rogož, rohodź ’трыснёг’, ’чарот’, н.-луж. rogož ’чарот’, серб. ро̀гоз, харв. rògoz ’асака’, балг. рого́з ’высокая балотная трава, з якой плятуць посцілкі і інш.’, макед. рогоз ’трыснёг’, ст.-слав. рогозъ ’папірус’. Агульнаславянская назва пухоўкі, чароту і трыснягу. Узводзяць да прасл. *rogozъ, якое, хутчэй за ўсё, вытворнае ад *rogъ ’рог’ (Брукнер, 461; Фасмер, 3, 490; Шустэр–Шэўц, 2, 1231–1232). Ва ўсіх слав. мовах слова мае яшчэ і значэнне ’луб’, ’грубая тканіна’, як і слова раго́жа, параўн. літ. regzti ’плясці’. Магчыма, звязана з словам рагаза́, якое мае значэнне ’рагаты сук’, ’штосьці калючае’, параўн. бел. раго́зіна ’сукаватая палка’ (Сцяшк.). Уяўленне аб рагазе́ як аб развілцы, рагаціне пацвярджае яго этымалагічныя сувязі з рог1, гл. (Мяркулава, Очерки, 48–50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)