◎ На́шлыг ’накрыж’ (чач., Жыв. сл.). Відаць, да шлёгаць, шлыгаваць ’звязваць часткі плыта’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
буса́к, ‑а, м.
Доўгі шост з металічным вастрыём і крукам на канцы; багор. Плытнік, стоячы ў галаве плыта, заганяў у калоду бусак і моцна трымаў, налёгшы на яго ўсім целам. Колас. Відаць было, як людзі расцягвалі бусакамі бярвенне агнём ахопленых хат. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тарчма́, прысл.
Стаўма, старчаком, у вертыкальным становішчы (звычайна ў спалучэнні: стаяць тарчма). Калі галава плыта спаўзала са шлюза, яна тарчма спускалася ў букту, выбітую плынню, і тады плытнік па самыя грудзі апускаўся ў ваду. Колас. // Не прылягаючы, не прыстаючы. Кажух стаіць тарчма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кле́йня ’плыт, звяно плыта’ (Нар. сл., З нар. сл., Янк. I, Сл. паўн.-зах.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Плы́ціна ’вялікая дзярніна’, плыцье ’задзірванелыя скібы (зямлі)’ (ТС). Арэальнае ўтварэнне, параўн. укр. плыта ’пліта’, плиття ’пліты’. Да пліта (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тачко́ўка ’ўмоўны знак (кропка), які ставяць на паперы пры абмеры плыта (адпавядае 10 м³)’ (Нар. лекс.). Ад рус. то́чка ’кропка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́давалкі ’тонкія жэрдкі наверсе плыта’ (барыс, JP, 54, 1–2, 29). Паводле Бяднарчука (тамсама), ад падвабіць ’падкласці’, гл. падвагі, падвапіна ’падруба’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шчэць, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і шчацінне. Сям-там на задворках п[а]лае агнём салома, а вецер разносіць гарэлы пах свіней шчэці. Колас. Жылісты, зарослы чорнай шчэццю мужык кіраваў да плыта. Радкевіч. Шчэць лясоў на вяршынях, на вышэйшых схілах то там, то тут танула ў клубах дыму, знікала з вачэй. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыпалёўваць ’прымацоўваць’ (пух., Сл. ПЗБ). Да палява́ць 2, палёваць ’тармазіць калком хвост плыта’ (гл.), аднак з больш дакладвай перадачай семантыкі польск. palować ’забяспечваць калкамі; падвязваць (расліны)’. Гл. яшчэ па́ля.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гарто́ль ’прыстасаванне для тармажэння плыта; плытнік, які тармозіць плыт’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. лічыць запазычаннем з літ. і параўноўвае з літ. artà ’папярочны брус на мачце для прымацавання паруса’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)