Пло́тваплотка, Rutilus rutilus L.’ (навагр., Сцяшк. МГ), ’краснапёрка, Scardinius erythropthalamus L.’ Да платва́ (гл.), прасл. *ploty, Р. скл. plotъve, сюды ж плоціца, плаці́ца і ўтвораная ад іх шляхам адваротнай дэрывацыі гродз. плоць, якія ў суседняй польскай мове з XVI ст. сталі замяняцца формай *plot‑ъka (Банькоўскі, 2, 624–625); на бел. тэрыторыі ў сучасны момант гэтая форма пераважае: плотка, плі́тка, плутка, плы́ткаплотка’ (ТСБМ, Нас., Дразд., Жук., Гарэц., Яруш., Бес., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Стан., Растарг.; гродз., З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыві́цца, прыўецца; пр. прывіўся, ‑вілася, ‑лося; зак.

Замацавацца, укараніцца, стаць звычайным. Ні класіцызм, ні рамантызм, ні сентыменталізм як творчыя метады не прывіліся ў беларускай літаратуры. «Полымя». Вось недзе ў часе вандровак і прывілося роду Абрама прозвішча Плотка. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чырванапёры, ‑ая, ‑ае.

З чырвонымі плаўнікамі, пёрамі, пер’ем (пра рыбу, птушак). Серабрыліся празрыстыя воды быстрай ракі, ля берага падскочыла чырванапёрая плотка, пабеглі тонкія кругі. Гурскі. — Дуня едзе! — крычалі хлапчукі, выбегшы раніцай з Сасноўцаў на тракт, па якім плылі два камбайны, падобныя на вялікіх чырванапёрых птахаў. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абля́к ’дробная плотка’ (Крыв.). Абляк (антрапонім). Параўн. рус. обляк ’тоўстае дзіця’, польск. oblak ’кавалак дрэва, калода, кругляк’. Тады ўсе гэтыя словы паходзяць ад. прасл. obьlъ, гл. Бірыла БА, 2, 15.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́блік ’маленькі абаранак, абаранак’ (Бяльк., Нас., Сцяшк. МГ, Гарэц., Інстр. I). Рус. бу́блик, укр. бу́блик. Да слав. асновы *bǫbъl‑, што ў серб.-харв. бубу̀љица ’пузыр’, чэш. boubel ’бурбалка’, польск. bąbel і г. д. Гл. Фасмер, 1, 226. Сюды адносіцца і бу́бліца ’буйная плотка’ (Крыв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіне́ц ‘рыба сямейства карпавых’ (ТСБМ, Жыв. св.), ‘адзін з відаў ляшча’ (Жыв. св., Дэмб. 2, ТС). Назва ад “прыкметна сіняватага колеру” (Дэмб., 2, 551). Аналагічна рус. сине́ц, укр. сине́ць, польск. siniec, серб.-харв. sinjac ‘тс’, дыял. синъ́цплотка’. Каламіец (Рыбы, 27) рэканструюе прасл. *sinьcь ад *sinь, гл. сіні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нечака́ны, ‑ая, ‑ае.

Такі, якога не чакалі; непрадбачаны. Нечаканая вестка. □ Нечаканых гасцей было чацвёра: трое палякаў у вайсковай форме, а чацвёрты Мікіта Цэлех, узяты за панятога. Колас. Мільгалі твары ў масках і без масак, у самых нечаканых мудрагелістых касцюмах. Лобан. // Які ўзнік вельмі хутка; раптоўны. Насцярожанае маўчанне ночы парушылася раптам нечаканым раскатам грому. Васілевіч. / у знач. наз. нечака́нае, ‑ага, н. Раптам сталася нечаканае, — плотка даволі ўжо высока над вадой сарвалася з кручка... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пласку́ха1 ’рыба, падобная да ляшча’ (Янк. 1: рагач., Арх. ГУ), ’плотка’ (Шат.; петрык., хойн., рагач., Мат. Гом.; ем іл., Стан.). Да пласкір (гл.).

Пласку́ха2 ’плоскуні’ (навагр., ДАБМ, камент., 870). Да штокалі. (гл.). Параўн. таксама плашчу́га (гл.).

Пласку́ха3 ’брыца, Echinochloa crusgalli Roem.’ (шальч., маст., в.-дзв., Сл. ПЗБ; Мат. Гом.), пласкуша ’тс’ (маг., гом., шаст., ЛА, 1), пласцінка ’разнавіднасць пырніку’ (Нар. Гом.). Да пласка, пла‑ скуга (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́бліца1плотка’ (З нар. сл.). Памяншальнае ад вобла (гл.) або ўтварэнне ад *obьl‑ пры дапамозе суфікса ‑іца.

Во́бліца2 ’частка рукі ад далоні да локця’ (Шатал.). Відавочна, вытворнае ад *обьлъ ’круглы’, г. зн. знешняя круглявая частка рукі ад далоні да локця. Параўн. славен. oblica ’знешні круглы бок аполка’, серб.-харв. òblica ’нешта акругленае’, польск. oblica ’папярочная дошка ў плоце, да якой прыбіваюць жэрдкі’, рус. о́бливана ’круглы бок апошняй у бервяне дошкі, аполка; сам аполак’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прына́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прынаджваць — прынадзіць.

2. Тое, чым прынаджваюць птушак, рыб, жывёл. Пад паплаўком, у тым таямнічым падводным царстве, куды патанула прынада, прачнулася ўжо далікатная прыгажуня плотка. Брыль. Цяпер зайцы ў лясах гуляюць, Іх упалюеш без прынады. Колас. // Тое, што прыцягвае, прываблівае. Высокі ясень — прынада для птушак, і яны ляцяць з-за канала, з лясных і балотных гушчынь. Пестрак. [Гунава:] — Я гатовы паручыцца галавой, што праз гадзіну .. [салдаты] будуць тут. Х-хэ! Дымок над страхой — нядрэнная прынада. Самуйлёнак. Каханне — лёгкая прынада Для сэрцаў чуткіх, маладых. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)