вы́трапаць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; заг. вытрапі; зак., што.

1. Ачысціць ад кастрыцы трапаннем. Вытрапаць лён.

2. Разм. Выбіць, вытрасці што‑н. Вытрапаць посцілку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пляшы́ць ’накрываць страху на стыку’ (Сцяц.). Адназоўпікавы дзеяслоў, да плеш (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

плеши́на ж. лы́сіна, -ны ж., плех, род. пле́ха м., плеш, род. пле́ша м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плешь ж. лы́сіна, -ны ж., плех, род. пле́ха м., плеш, род. пле́ша м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак., што і чаго.

Аддзяліць частку якога-н. сыпкага рэчыва або дробных прадметаў, насыпаўшы, высыпаўшы куды-н.

А. мукі.

|| незак. адсыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. адсыпа́нне, -я, н. і адсы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Плі́шчык ’касмык травы на скошанай сенажаці’ (кобр., ЛА, 2). З ’плешчык, якое да плеш < плехі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прысы́паць, -плю, -плеш, -пле; -сы́п; -паны; зак.

1. што і чаго. Насыпаючы, дадаць.

П. зерня.

2. што і чым. Пасыпаць тонкім слоем.

П. папрэлыя месцы стрэптацыдам.

|| незак. прысыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. прысыпа́нне, -я, н. і прысы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уссы́паць, ‑плю, ‑плеш, ‑пле; зак., што.

Насыпаць на каго‑, што‑н. Пасля вянца ўз’ехалі на двор, Уссыпалі на іх [маладых] з паўпуда хмелю. Корбан.

уссыпа́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да уссы́паць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сыпаць, -плю, -плеш, -пле; вы́сып; -паны; зак.

1. што. Сыплючы, выдаліць.

В. збожжа з мяшка.

2. што. Услаць чым-н. сыпкім.

В. сцежку пяском.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выйсці, выбегчы ў мностве (разм.).

На вуліцу высыпаў народ.

|| незак. высыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Плешына́ ’высокая надрэчная трава’ (слонім., ЖНС). Відавочна, да плеш (гл.), што, аднак, цяжка суаднесці па семантыцы. Магчыма, балтызм, параўн. літ. plėšinỹs ’цаліна, дзірван’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)