кастэ́т, -а, Мэ́це, мн. -ы, -аў, м.

Халодная зброя ў выглядзе металічнай пласцінкі, якая надзяваецца на пальцы і заціскаецца ў кулаку.

Выцяць кастэтам.

|| прым. кастэ́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грамафо́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да грамафона. Грамафонныя пласцінкі. Грамафонныя іголкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суса́ль, -і, ж. (спец.).

Тонкія пласцінкі, плёнкі з розных металаў (золата, серабра, медзі і інш.), якія служаць для дэкаратыўнага аздаблення якіх-н. вырабаў.

|| прым. суса́льны, -ая, -ае.

Сусальнае золата.

С. пернік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пласці́начнік, ‑а, м.

Спец. Від грыба, у якога на ніжнім баку шапачкі расходзяцца праменепадобныя пласцінкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыражава́ць, -жу́ю, -жу́еш, -жу́е; -жу́й; -жава́ны; зак. і незак., што (спец.).

1. Устанавіць (устанаўліваць) тыраж кнігі, газеты і пад.

2. Рабіць неабходную колькасць копій (кінастужкі, пласцінкі і пад.).

|| наз. тыражава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суса́ль, ‑і, ж., зб.

Тонкія пласцінкі золата, срэбра, волава, медзі, якія служаць для дэкаратыўнага аздаблення якіх‑н. вырабаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотагравю́ра, ‑ы, ж.

Рэпрадукцыя карціны ці фотаздымка, атрыманая шляхам друкавання з металічнай або пластмасавай пласцінкі, апрацаванай фотахімічным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трысцё ‘трыснёг, Phragmites communis Trin.’, ‘пласцінкі ў бёрдзе’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Др.-Падб.), трысцё, тра́сцепласцінкі ў бёрдзе’ (Мат. Гом.), трысте́ ‘тс’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. тростье, тростие ‘тс’ (ГСБМ). Параўн. укр. трістя ‘чарот’, ‘балота’, рус. зборн. тре́стье ‘чарот, трыснёг’, ‘пласцінкі ў бёрдзе’, польск. trzcia ‘месца, зарослае чаротам’, чэш. třtí зборн. ‘трыснёг’, славац. зборн. trstje ‘тс’, ст.-слав. зборн. трьстиѥ ‘тс’. З прасл. *trьstьje, зборн. ад trъstь, гл. тросць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бімета́лы, ‑аў; адз. біметал, ‑у, м.

Пласцінкі, лісты, дрот і іншыя вырабы, якія складаюцца з двух слаёў розных металаў або сплаваў.

[Ад лац. bis — двойчы і metallum — метал.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пласці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да пласціна. Добра вытачаныя пласцінкі з касцей маманта ўпрыгожваюць адзенне. В. Вольскі.

2. Дыск з пластычнага матэрыялу з гукавым запісам для прайгравання. Там у падарунках былі настольны гадзіннік, патэфон з наборам пласцінак і паляўнічая стрэльба. Кавалёў.

3. Шкло, пакрытае святлочуллівым слоем для фатаграфічных здымкаў. Фатаграфічная пласцінка.

4. Спец. Плоская частка ліста ў раслін. Ліставыя пласцінкі.

5. Спец. Складка на ніжнім баку шапачкі ў некаторых грыбоў.

•••

Крывяныя пласцінкі — элементы крыві млекакормячых, якія маюць здольнасць згушчаць кроў.

Змяніць пласцінку гл. змяніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)