Планіда ’лёс, вышэйшае прадвызначэнне’ (чач., Мат. Гом.; Бяльк.; Растарг.), ст.-бел. планита (XVI ст.). З планета (гл.) у выніку мены е > и ў запазычаных словах пад уплывам народнай этымалогіі (Карскі, 1, 188). Паводле Німчука (Давньорус., 20), и (i) адлюстроўвае грэка-візантыйскае вымаўленне πλανήτηςпланета’; азванчэнне τ у міжвакальным становішчы. Тое ж рус. плани́да ’лёс’, ’планета’, ’камета’, ’моцны вецер, дождж, гром’, якія узніклі ў выніку пераафармлення лексемы планита пад уплывам слоў накшталт Фемида. Новае значэнне ’лёс’ узнікла ў сувязі з астралагічнымі гараскопамі (КЭСРЯ, 340).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пламе́та1 ’вельмі многа’ (Жд. 2). Відаць, з планета (гл.) ’нябеснае цела’, як у польск. planeta (а ў X–VII стст. і planeta) — ’сонца і месяц’, з далейшым абагульненнем, — ’зорка, зоркі’, шматлікасць якіх на небе і вызначыла значэнне лексемы. Параўн. таксама рус. планида ’вялікая шматдзетная сям’я’.

Пламе́та2 ’лёс, прадвызначэнне’ (ТС). Да планета (гл.). Значэнне ’лёс’ развілося з меркавання, што планеты ўгшываюць на жыццё і дзеянні людзей.

Пламе́та3 ’хмара, хмарнасць’ (?): нейка така пламета набягае, што по усім дзерэўням дождж (ТС), укр. зах.-валын. планетавялікая навальнічная хмара’. Да планета (гл.). Параўн. польск. plametnik ’чорная хмара, якая пасоўваецца па небе’, дыял. planeta ’пералётная хмара’, planetnica ’белая хмара, якая праплывае па небе’. Паводле Гарачавай (Этимология–1994–1996, 28), не выключана развіццё значэнняў ’лёс’ — ’воблака’, паколькі ў старажытнасці маглі гадаць па форме воблакаў, прадказваць лёс.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плане́т, плане́тка ’ручная прылада для праполкі і культывацыі глебы міжраддзяў’ (ТСБМ). Ад амерыканкай назвы фірмы “Planet”, што азначае ’планета’ (SWO, 1980, 576).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пламі́дны і (у выніку асіміляцыі дн > нн) платаны ’зайздросны чалавек’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ’сквапны’ > ’які вельмі многа есць’ (Жд. 3). Да планіда (гл.), якое з планета (гл.). Параўн. таксама пламетны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

радыётэлеско́п, ‑а, м.

Астранамічная прылада, прызначаная для рэгістрацыі і даследавання радыёвыпрамянення касмічных аб’ектаў. — Яшчэ ў шасцідзесятых гады, даследуючы з дапамогай радыётэлескопаў Венеру, нашы вучоныя ўстанавілі, што гэта планета абарочваецца вакол сваёй восі крыху менш чым за дзесяць зямных сутак. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юпі́тэр, ‑а, м.

1. Магутная электрычная дугавая лямпа, якая выкарыстоўваецца ў кінатэхніцы для штучнага або камбінаванага дсвятлення пры кіназдымках.

2. (з вялікай літары). Пятая па адлегласці ад Сонца, самая вялікая планета сонечнай сістэмы.

3. (з вялікай літары). У старажытнай рымскай міфалогіі — вярхоўны бог.

[Ад лац. Jupiter.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шар, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. У матэматыцы: частка прасторы, абмежаваная сферай.

Радыус шара.

2. Прадмет такой формы.

Більярдны ш.

Зямны шарпланета Зямля.

Паветраны шар

1) лятальны апарат, які паднімаецца ў паветра лёгкім газам, што запаўняе яго шарападобную абалонку;

2) шарападобная цацка ў выглядзе абалонкі, напоўненай паветрам або газам.

Хоць шаром пакаці — нічога няма, зусім пуста.

|| памянш. ша́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. шаравы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

но́вы, -ая, -ае.

1. Упершыню створаны або зроблены; які ўзнік, з’явіўся нядаўна.

Новыя самалёты.

Н. горад.

2. Адкрыты, вынайдзены нядаўна.

Новая планета.

3. Незнаёмы, малавядомы.

Новыя мясціны.

Н. чалавек.

4. Які прыйшоў на змену ранейшаму, замяніў сабой тое, што было; чарговы, наступны.

Н. дырэктар.

Радавацца новаму дню.

5. Які мае адносіны да нашай эпохі, часу.

Новая гісторыя.

6. Не той, што раней; іншы.

Н. сэнс.

7. Гэтага года, апошняга ўраджаю.

Н. хлеб.

8. у знач. наз. но́вае, -ага, н. Навіна.

Што ў вас новага?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плані́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Разм. уст. Доля, лёс. Клопікаў зноў з’явіўся быў на родных гарызонтах, але, як сам гаварыў ён, яго ўласная планіда пакацілася ўніз. Лынькоў.

2. Тое, што і планета (у 1 знач.). — Усё з зямлі жыве. Усё за яе трымаецца, і лішні ты чалавек на зямлі, калі не маеш свайго ўласнага месца на ёй, ці калі, скажам, цесна табе на такой вялікай планідзе. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

далёкі, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца, адбываецца на вялікай адлегласці або які мае вялікую працягласць.

Далёкая планета.

Д. стрэл.

Далёкая дарога.

На далёкіх подступах (таксама перан.). Далёкая старонка без ветру сушыць (прыказка).

2. Аддзелены ад сучаснага вялікім прамежкам часу.

Далёкае мінулае.

3. Які не мае блізкіх кроўных сувязей.

Д. родзіч.

4. перан. Які мае мала агульнага з кім-, чым-н.

Мы з ім далёкія людзі.

Д. ад навукі чалавек.

5. ад чаго. Які не мае намеру рабіць што-н., думаць пра што-н.

Я д. ад думкі абражаць вас.

6. (толькі з адмоўем). Разумны, кемлівы (разм.).

Дзяўчына не надта далёкая.

|| наз. далёкасць, -і, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)