бергамо́т, -а, Мо́це, м.

1. Гатунак сакавітых салодкіх груш.

2. мн. -ы, -аў. Вечназялёнае пладовае дрэва сямейства рутавых, а таксама плод такога дрэва.

|| прым. бергамо́тавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апельсі́н, ‑а, м.

1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства рутавых.

2. Плод гэтага дрэва.

[Гал. appelsien.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лімо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Цытрусавае вечназялёнае пладовае дрэва, а таксама кіслы на смак плод гэтага дрэва з тоўстай пахучай скуркай.

|| прым. лімо́нны, -ая, -ае.

Л. колер (светла-жоўты).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фіста́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Паўднёвае пладовае дрэва сямейства сумахавых з перыстымі лістамі, а таксама ядомы плод гэтага дрэва.

|| прым. фіста́шкавы, -ая, -ае.

Ф. колер.

Ф. гай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кінка́н, ‑а, м.

Пладовае дрэва або куст сямейства рутавых, які пашыраны ва Усходняй Азіі. Японскі кінкан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́нга, нескл., н.

1. Трапічнае пладовае дрэва.

2. Салодкі духмяны жоўта-зялёнага колеру плод гэтага дрэва.

[Ад малайск. mangā.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́блыня, -і, мн. -і, -лынь, ж.

Пладовае дрэва сямейства ружакветных з ядомымі круглымі салодкімі або кісла-салодкімі пладамі.

|| памянш. я́блынька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

|| прым. я́блыневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смако́ўніца, ‑ы, ж.

Пладовае субтрапічнае дрэва сямейства тутавых з цвёрдай драўнінай і пладамі, прыдатнымі для яды; інжыр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мірабе́ль, -я і -ю, м.

1. -я, мн. -і, -яў. Пладовае дрэва сямейства ружавых, падобнае на сліву.

2. -ю, зб. Дробныя жоўтыя плады гэтага дрэва.

|| прым. мірабе́левы, -ая, -ае і мірабе́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мушмула́пладовае дрэва Mespilus germanica’ (ТСБМ). Праз рус. мову з тур. muşmula ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)