сапра́на, нескл.

1. н. Найбольш высокі пеўчы голас.

Каларатурнае с.

2. ж. Самая высокая партыя ў хоры.

|| прым. сапра́навы, -ая, -ае.

Сапранавая арыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ка́нтар

пеўчы

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ка́нтар ка́нтары
Р. ка́нтара ка́нтараў
Д. ка́нтару ка́нтарам
В. ка́нтара ка́нтараў
Т. ка́нтарам ка́нтарамі
М. ка́нтару ка́нтарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ка́нтар 1, ‑а, м.

Вуздэчка без цугляў для прывязвання каня. Батура падышоў да шула, адвязаў кантар, уз’ехаў на двор, занёс муку і сала ў кладоўку і павярнуў каня па выезд. Гурскі.

ка́нтар 2, ‑а, м.

Разм. Род бязмена.

ка́нтар 3, ‑а, м.

1. Пеўчы хору ў каталіцкай царкве. // Галоўны пеўчы ў сінагозе.

2. Настаўнік і дырыжор хору, а таксама арганіст у пратэстанцкай царкве.

[Лац. cantor — спявак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Недапе́ўніцца, недопёўніцца ’канчаткова не дамовіцца’ (ТС). З допёўніцца ’дамовіцца’, гл. пеўчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сапра́на, нескл., н.

1. Самы высокі пеўчы (жаночы або дзіцячы) голас. Каларатурнае сапрана. □ [Алеся] была ўжо добра вядомай у Мінску салісткай хору, мела рэдкае па чысціні лірычнае сапрана. Рамановіч. // Спявачка з такім голасам.

2. Самая высокая партыя ў хоры.

3. Высокія па рэгістру разнавіднасці музычных інструментаў.

[Іт. soprano.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пяве́ц (певец) ’журавель’ (пстрык., Мат. Гом.). Табуізаваная назва жураўля, від слоўнай магіі, параўн. весялец ’тс’ (коб не журыліс цальны год, то мы зовом іх весельцэ, КСТ); ад пявец ’пявун’, пець ’спяваць’ (гл.), параўн. ст.-бел. півец, певецпеўчы’: послухати гудебъ и певъцовъ царевыхъ (Сл. Скарыны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пясня́р ’спявак’ (Некр. і Байк.; мазыр., ГЧ), ’спявак; паэт’ (ТСБМ, Гарэц.), песьня́р ’спявак’ (Бяльк.), укр. пісня́р ’тс’, польск. pieśniarz ’тс’, в.-луж. pěsnjer ’шансанье’, славен. pesmárпеўчы’. Утворана ад пе́сня (гл.) па тыпу гусля́р, магчыма, арэальная інавацыя для перадачы франц. chansonnier (Банькоўскі, 2, 567).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́пар ’птушка дрозд пеўчы, Turdus ericetorum Turt.’ (паўдн.-гом., паўн.-жытомірск., Бел.-укр. ізал.). У выніку семантычнага пераносу з лёпар ’муляр’ (ТС) сляпіць (хату) > ляпіць гняздо (?). Не выключае, што гэта архаізм, утвораны ад прасл. !!!ёръ ’прыгожы, харошы’ > ’птушка, якая прыгожа спявае’. Аб суф. -ар гл. Сцяцко, Афікс. наз., 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)