Выпіря́ць ’выпіраць’ (Бяльк.). З выпіра́ць (гл. перці) з гіперкарэктным мяккім р.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпі́рак ’прыстанак, прыстанішча’ (Янк. 2). Суфіксальны дэрыват ад прыпіра́ць (гл. пе́рці).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адпіра́ць ’занесці або завесіць што-небудзь’ (Шат.), гл. перці. Магчыма, балтыйскі семантычны ўплыў. Параўн. літ. atspìrti ’падпіраць, падстаўляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Насупор ’насуперак, напроціў’ (Шуба, Прысл., 138), балг. насупор ’напроціў, наадварот, наперакор’. Звязана з пе́рці, пру (гл.), параўн. славен. sôpər ’насустрач’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́рціся, пруся, прэшся, прэцца; промся, працеся, пруцца; пр. пёрся, церлася; заг. прыся; незак.

Разм. Тое, што і перці (у 1 знач.). — Куды не ў чаргу прэшся! Паклічуць, як будзе пара!.. Чарот. [Халімоніха:] — Выдумала перціся сярод ночы ў такую далеч, цераз лясы, цераз балоты! Мележ.

•••

Перціся на ражон — тое, што і лезці на ражон (гл. лезці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ломи́ть несов.

1. лама́ць;

2. (валить толпой) разг. пе́рці, валі́ць; (пробиваться) бі́цца, прабіва́цца;

3. безл. лама́ць;

у него́ ло́мит ру́ку у яго́ ло́міць руку́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Распо́ра ’папярочка’ (Мат. Гом.), роспо́ра ’папярочка паміж слупамі ў калодзяжы’, мн. л. распо́ры ’апорныя слупы для бэлек у гаспадарчых будынках’ (ст.-дар., ЛА, 4), таксама суфіксальныя распо́рычы ’тс’ (там жа), роспо́рыч ’ачэп на папярочнай сцяне’ (Мат. Гом.; жыт., Нар. сл.), распо́рына ’палка, якая замацоўвае “вобжы” сахі’ (віц., Касп.). Да распіраць < перці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сці́пры ’шчыльны, сціснуты, збіты’, ’моцны, цвёрды, трывалы’ (Ласт.). Паводле Ластоўскага (там жа, 448), у выніку кантамінацыі сціслы і сперты (гл. перці), што малаверагодна; хутчэй з літ. stiprùs ’моцны, цвёрды, трывалы’, старое stìpras ’моцны; мужны’, лат. stiprs ’моцны’, адносна якіх гл. Смачынскі, 604. Фіксацыя толькі ў слоўніку Ластоўскага можа сведчыць ігра штучнае ўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыпа́с, ‑у, м.

1. Тое, што прыпасена; прыпасы. З вялікаю і незразумелаю асалодаю.. [Іван і Джулія] праглынулі хлеб — апошнюю рэштку свайго прыпасу. Быкаў. Але што той гурок, ці цыбуля, ці квас? Беднаваты тады быў у хаце прыпас. Арочка.

2. Сродак самаабароны (зброя і пад.). Напралом прывык ён перці, Хай жа прэ насустрач смерці, — Для гасцей такіх у нас Падрыхтаваны прыпас. Крапіва. Трэба бегчы ў леснічоўку, Браць прыпас і гнацца зноўку [за ваўком]. Калачынскі.

•••

Агнястрэльны прыпас — тое, што і агнястрэльныя прыпасы (гл. прыпасы ў 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Напор ’упартасць’ (Нас.), напора ’ўпарты’ (Бяльк.). Да напіра́цца ’ўпарта дзейнічаць з мэтай ажыццяўлення свайго жадання, настойваць’ (Нас.), параўн. вупар ’упарты чалавек’, усё да перці ’ціснуць, націскаць’, сюды таксама напорам ’націскам’ (чач., Мат. Гом.), напором ’гвалтам, сілком’ (ТС); іншая семантыка ў напор ’прыпар, напружаная пара’ (ТС), напорны ’напружаны’ (Жд. 2), параўн. наперці ’наваліцца’, наперціся ’напружыцца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)